Вы тут

У Мiнску пачалося будаўнiцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна i басейна мiжнароднага класа


Гэтыя буйныя спартыўныя аб'екты будуць узводзiцца за кошт бязвыплатнай тэхнiка-эканамiчнай дапамогi Кiтая. Чакаецца, што стадыён пабудуюць за 40 месяцаў, басейн — за 36. Для стварэння гэтых збудаванняў Кiтай выдзелiць каля 240 мiльёнаў долараў.


Старт будаўнiцтву аб'ектаў напярэдаднi даў першы намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Мiкалай СнапкоўНадзвычайны i Паўнамоцны Пасол Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь Цуй Цымiн. На ўрачыстай цырымонii яны адзначылi, што гэтыя аб'екты з'яўляюцца прыкладам моцнай дружбы памiж Беларуссю i Кiтаем. «Дамоўленасцi нашых лiдараў няўхiльна ўвасабляюцца ў жыццё i з'яўляюцца ўзорам будаўнiцтва супольнасцi з адзiным лёсам. Унiкальныя аб'екты, якiя мы пачынаем сёння будаваць i ў планiровачных рашэннях якiх бралi асабiсты ўдзел лiдары нашых краiн, будуць не проста паказчыкамi беларуска-кiтайскай дружбы, але i наглядным сведчаннем тэхналагiчных i эканамiчных магчымасцяў Кiтая для ўсiх суседзяў Беларусi, — адзначыў Мiкалай Снапкоў. — Дух спорту, алiмпiйскi дух блiзкi абодвум нашым народам. Таму што гэта — дух развiцця, дух партнёрства, дух сумленных спаборнiцтваў i перамог. Такiя спартыўныя збудаваннi будуюць для таго, каб нацыя вучылася развiвацца i перамагаць. Пажадаем новых перамог нашым спартсменам i нашым народам».

Пляцоўкi пад будаўнiцтва аб'ектаў ужо гатовыя, генпадрадчыкi выбраны, работа па тэхнiчнай падрыхтоўцы гэтых праектаў, нягледзячы на эпiдэмiялагiчныя абмежаваннi, не спынялася нi на хвiлiну. Мiкалай Снапкоў адзначыў, што яна была арганiзавана анлайн. Беларускiя i кiтайскiя калегi адпрацавалi вельмi дысцыплiнавана i дакладна.

«Усебаковае стратэгiчнае партнёрства, узаемны давер i ўзаемавыгаднае супрацоўнiцтва памiж Кiтаем i Беларуссю падтрымлiваюцца на самым высокiм узроўнi. Абедзве краiны з'яўляюцца сапраўднымi ўсепагоднымi партнёрамi, якiя рашуча падтрымлiваюць адно аднаго ў пытаннях, што закранаюць асноўныя iнтарэсы i ключавыя праблемы, — сказаў Цуй Цымiн. — Гэта найбуйнейшыя на сённяшнi дзень праекты сацыяльнага забеспячэння, якiя будуць пабудаваны Кiтаем у Беларусi».

Удзел у мерапрыемстве, якое прымеркавана да старту будаўнiцтва аб'ектаў, таксама ўзяў мiнiстр спорту i турызму Сяргей Кавальчук, намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Арцём Цуран, а таксама прадстаўнiкi кiтайскiх генпадрадчыкаў.

Нацыянальны футбольны стадыён размесцiцца на зямельным участку агульнай плошчай 12,48 гектара ў межах Партызанскага праспекта, вулiц Ванеева i Даўгабродскай. Агульная ўмяшчальнасць стадыёна складзе 33 000 месцаў, на iм можна будзе праводзiць адборачныя матчы чэмпiянатаў Еўропы i свету, Лiгi чэмпiёнаў УЕФА i Лiгi Еўропы, а таксама Суперкубак УЕФА. Аб'ект будзе адпавядаць крытэрыям стадыёнаў 4-й катэгорыi, згодна з рэгламентам па iнфраструктуры футбольных стадыёнаў, тэхнiчнымi рэкамендацыямi i патрабаваннямi.

Функцыянальна стадыён уключае навес, трыбуну, памяшканнi для гледачоў, VIP-памяшканне, пакоi для спартсменаў i адмiнiстрацыi (падчас спаборнiцтваў — для арганiзатараў), памяшканнi для СМI i падземную стаянку на 150 месцаў, а таксама гульнявую зону i iншыя месцы.

Збудаванне будзе выканана ў стылiстыцы нацыянальных сiмвалаў Беларусi i Кiтайскай Народнай Рэспублiкi, якiя сiмвалiзуюць сяброўства памiж краiнамi, а фасад будынка спраектаваны ў выглядзе пяцi злучаных ромбаў, якiя сiмвалiзуюць беларускiя ўзоры.

Басейн мiжнароднага стандарту агульнай плошчай 7,0146 гектара будзе ўзведзены ў межах вулiц Дамашэўскай, Кальварыйскай, Харкаўскай i Загараднага завулка. Яго будаўнiцтва ажыццяўляецца кiтайскiм бокам пад ключ у адпаведнасцi з будаўнiчымi патрабаваннямi i нормамi КНР i мiжнароднай федэрацыi FINA. Такiм чынам, аб'ект зможа прыняць афiцыйныя мiжнародныя спаборнiцтвы ад чэмпiянатаў i першынстваў Еўропы па водных вiдах спорту да чэмпiянатаў свету па плаваннi, скачках у ваду, артыстычным (сiнхронным) плаваннi i водным пола.

Шматфункцыянальны спартыўны комплекс стане базай падрыхтоўкi нацыянальных i зборных камандаў па водных вiдах спорту, для спартсменаў-iнвалiдаў нацыянальнай i зборных камандаў па плаваннi, а таксама для аздараўлення i навучання плаванню насельнiцтва сталiцы.

Чакаецца, што комплекс будзе падзелены на зоны для спаборнiцтваў, адпачынку, размiнкi i трэнiроўкi. У яго склад уваходзяць глядзельная зала з трыбунамi на 6020 пасадачных месцаў; спаборнiцкi басейн (50х25х3 м) з перасоўным пантонам; размiначны басейн (50х25х3 м) з перасоўным пантонам; басейн для скачкоў у ваду (25х25х5 м); сярэднi басейн (25х10х1,8 м); малы басейн (12х6х1,3 м); гiдраканал (6х3х1,5 м); спартыўныя i трэнажорныя залы; аднаўленчы i навукова-метадычны цэнтры.

У будынку будуць прадугледжаны шэсць спартыўных залаў для трэнiровак спартсменаў па водных вiдах спорту i сучасным пяцiбор'i, у тым лiку батутная, харэаграфiчная i фехтавальная залы, а таксама памяшканнi адпачынку для спартсменаў, аднаўленчы цэнтр, адмiнiстрацыйна-офiсныя памяшканнi, якiя на перыяд турнiраў будуць ператварацца ў памяшканнi для арганiзатараў спаборнiцтваў: офiс Мiжнароднай федэрацыi FINA, пакоi для СМI, VIP-памяшканне, тэхнiчныя памяшканнi для забеспячэння спаборнiцтваў i дзейнасцi адмiнiстрацыi.

Адзначым, што за восем гадоў да 2015 года Беларусь атрымала ад КНР каля 130 мiльёнаў долараў. Пасля таго як у 2015 годзе Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Сi Цзiньпiнам, такую дапамогу мы атрымлiваем штогод на будаўнiцтва сацыяльнага жылля i гарадскую iнфраструктуру. На цяперашнi момант сукупная тэхнiка-эканамiчная дапамога Кiтая нашай краiне склала больш за паўмiльярда долараў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Для чыстых перамог

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.