Вы тут

Прафесар Віктар Ватыль: Каб не згубіць тое, чаго мы дасягнулі…


Віктар Ватыль, загадчык кафедры паліталогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар палітычных навук, прафесар:


— Пры ўсім эмацыянальным напале (ды і то, не лічу, што ён такі ўжо вялікі), выбарчая кампанія ідзе ў рамках сучаснага выбарчага працэсу. Якая асаблівасць? Завяршыўся першы этап. І на гэтым першым этапе вызначыліся асобныя элементы, якія ўласцівыя наступнаму этапу — агітацыйнаму. Прасцей кажучы, агітацыя праходзіла не ў свой час, што само па сабе незаконна. 

Разам з тым гэты этап паказаў, што тут існаваў пэўны латэнтны план, калі ствараліся задумы, устаноўкі, калі былі заказчыкі, калі былі рэжысёры, фарміраваліся прадстаўнікі, меркавалася, якая будзе аўдыторыя і хто будзе выканаўцам. І гэты латэнтны схаваны план стаў рэзка праяўляць сябе на гэтым першым этапе. Улады адрэагавалі на іх, і гэта не выпадкова, бо асобныя дэталі гэтых працэсаў паказалі, што тут ёсць нездаровае імкненне да распальвання ажыятажу ўнутры краіны і імкненне справакаваць знешнія дзяржавы да ўмяшальніцтва ў нашы ўнутраныя справы. І на жаль, нейкая невялікая частка нашай маладзежнай аўдыторыі, не разумеючы гэтага, паставіла пад пагрозу і незалежнасць і суверынітэт. Гэта галоўнае. 

Бо выбары — гэта не самамэта. Гэта чарговая форма заключэння грамадскага дагавора паміж уладай і грамадствам, і тут важна ўстанавіць патрэбнае для нас усіх правіла, якое будзе садзейнічаць у далейшым рашэнні нашых агульных задач, як у паўсядзенным жыцці, так і на перспектыву. 

Я разумею, што стаіць за вулічнымі пратэстамі. Гэта пэўныя групавыя інтарэсы, намеры і задумы, якія нярэдка нават не ўсвядамляюцца самімі выканаўцамі, таму што за кадрам застаюцца тыя, хто рэжысіраваў гэтыя рэчы. Але вопыт такіх правакацый, якія перыядычна ўзнікалі, сведчыць аб тым, што гэтыя рэчы імкнуліся прымяніць і ў нас. Я мяркую, усяму будзе дадзена свая прававая ацэнка.

Канешне, зараз няпросты час. У свеце назіраецца перыяд невызначанасці і нестабільнасці. На нас звалілася, можна сказаць, эпідэмія каранавіруса. Хто ўзяў на сябе асноўны клопат і цяжар? Вядома, дзяржава. А што гэта значыць? Тое, што гэта сістэма мясцовых, рэгіянальных і рэспубліканскіх органаў кіравання. Я заўважу, што пры ўсёй «шурпатасці» адміністрарыванне было на ўзроўні. І гэта не прыходзіць знянацку. Гэта доўгі вынік работы ўсіх узроўняў нашай сістэмы. Мы бачым, што ўлада ідзе насустрач выклікам, прапануючы шляхі рашэння. Асабіста я аналізую гэта як спецыяліст і хацеў бы, каб мы аддалі сваю перавагу таму, каб не згубіць тое, чаго мы дасягнулі, а я бачыў за 30 год розныя стадыі. І зроблена на парадак больш, чым было дагэтуль, гэта трэба захаваць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...

Здароўе

Каварны і смяротны вірус: гепатыт варта трымаць пад кантролем

Каварны і смяротны вірус: гепатыт варта трымаць пад кантролем

Ад захворванняў, звязаных з гепатытам, у свеце кожныя 30 секундаў памірае адзін чалавек.