Вы тут

З 6 ліпеня аўтобусы і тралейбусы ў раёне вуліцы Арлоўскай паедуць па-новаму


Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».

У сувязі з рэканструкцыяй пуцеправода па вуліцы Арлоўскай на скрыжаванні з праспектам Пераможцаў з 6 ліпеня ў работу гарадскога пасажырскага транспарту ўносяцца наступныя змяненні:

  • адмяняецца работа тралейбусных маршрутаў № 10 «ДС «Малінаўка-4» — ДС «Вяснянка», № 33 «ДС «Дражня» — ДС «Адоеўскага»;
  • адначасова, арганізоўваецца работа часовых аўтобусных маршрутаў № Т10, Т33 з рухам па трасах адмененага транспарту;

Пасажырам, якія маюць праязныя дакументы на пэўны перыяд часу (без ліміту паездак) на тралейбус, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў № Т10, Т33.

  • аднаўляецца работа тралейбусаў на маршруце № 38;
  • рух тралейбусных маршрутаў № 39, 77 ад праспекта Пушкіна будзе арганізаваны па вуліцы Арлоўскай, праспекту Пераможцаў, вуліцах Сапёраў, Ціміразева, Л. Украінкі з разваротам вакол квартала.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pilotov.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?