Вы тут

3 ліпеня зменяцца трасы некаторых маршрутаў грамадскага транспарту


У перыяд правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, інфармуе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».

Так, будуць запланаваны наступныя змяненні ў рабоце гарадскога пасажырскага транспарту:

1. 3 ліпеня ў перыяд з 12.00 да 20.00 на аўтобусным маршруце № 1 і ў перыяд з 12.00 да 20.00 на аўтобусным маршруце № 100 будуць скарочаны інтэрвалы руху.

2. Да 1.40 4 ліпеня будзе прадоўжаны час работы наступных гарадскіх маршрутаў:

  • аўтобусных № 1, 22, 24, 26, 29, 42, 43Д, 44, 54, 69, 72, 73, 74С, 90, 112С, 113А, 135, 139, 147, 159, 921;
  • тралейбусных № 3, 6, 20, 27, 48, 53;
  • трамвайных № 3, 11.

3. 3 ліпеня з 5.30 да 8.00 адмяняецца выкананне прыпыначных пунктаў «Станцыя метро Кастрычніцкая», «Янкі Купалы», «Плошча Перамогі» па праспекту Незалежнасці для ўсіх праходзячых маршрутаў пасажырскага транспарту ў абодвух напрамках.

4. У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў 3 ліпеня будуць унесены наступныя змяненні ў трасы аўтобусных маршрутаў:

З 5.30 да заканчэння мерапрыемстваў (прыкладна ў 12.00)

  • № 18, 26, 26А па праспекту Машэрава, вуліцах Казлова, З. Бядулі, Першамайскай у абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

З 8.00 да заканчэння мерапрыемстваў (прыкладна ў 12.00)

  • № 100, 115Э па праспекту Незалежнасці, вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, праспекту Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках;
  • № 300Э па вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, праспекту Незалежнасці ў прамым напрамку; праспекту Незалежнасці, вуліцах Казлова, З. Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, праспекту Незалежнасці, Бабруйскай у зваротным напрамку;
  • № 57 па вуліцах Пуліхава, Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, К. Цэткін, праспекту Дзяржынскага і далей па маршруце ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

З 17.00 да заканчэння мерапрыемстваў (прыкладна ў 24.00)

  • № 29, 44, 136 па вуліцах Арлоўскай, Нававіленскай, Старавіленскім тракце, вуліцах Даўмана, праспекту Машэрава ў абодвух напрамках;
  • № 1, 69, 119С па праспекту Пераможцаў, вуліцах Сапёраў, Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўскай Слабадзе, Гарадскім Вале, праспекту Незалежнасці ў абодвух напрамках;
  • Для маршрута № 119С з выкананнем прыпыначных пунктаў «Раманаўская Слабада», «Гарадскі вал», «Станцыя метро «Фрунзенская»;
  • № 73 па вуліцах Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўскай Слабадзе, Нямізе ў прамым напрамку; па вуліцах Гарадскім Вале, Раманаўскай Слабадзе, Кальварыйскай, Ціміразева ў зваротным напрамку;
  • № 91 па праспекту Пераможцаў, вуліцах Сапёраў, Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўскай Слабадзе, Нямізе, М. Багдановіча ў абодвух напрамках.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pilotov.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».