Вы тут

У Мінскім раёне затрымалі загадчыцу аптэкі за прысваенне амаль 8000 рублёў


Супрацоўнікі праваахоўных органаў раскрылі схему махлярства загадчыцы аптэкі. Прадаючы лекі за наяўныя сродкі, яна не выбівала чэк, а, каб схаваць нястачу, адлюстроўвала іх як льготныя. 

Такім чынам,падазраванай удавалася незаконна займець каля 8000 рублёў, якія яна марнавала на асабістыя патрэбы, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама. Вартавыя правапарадку затрымалі падазраваную.

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па артыкуле 211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Прысваенне альбо растрата маёмасці асобай, якой яно даверана». Санкцыя артыкула прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».