Вы тут

На што натхнілі беларусаў герб і сцяг нашай краіны?


Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Мінску адзначылі пераможцаў адкрытага конкурсу творчых работ «Сімвалы маёй краіны», прысвечанага 25-годдзю зацвярджэння Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Урачыстая цырымонія прайшла 2 ліпеня ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.


Як расказалі «Звяздзе» ў музеі, конкурс праходзіў з 3 лютага па 17 мая бягучага года. Удзел у ім узялі не толькі юныя беларусы — навучэнцы школ і каледжаў, але і дарослыя, і нават цэлыя працоўныя калектывы. Арганізатары атрымалі больш за 70 выяў герба і сцяга, выкананых у розных мастацкіх тэхніках: жывапіс, шрафіка, роспіс па шкле, тэстапластыка, вышыўка, алмазная мазаіка, пластылін, аплікацыя, дэкаратыўнае пано і г.д.

Дасланыя работы ацэньвала прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі кіраўнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Шпілеўская, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аліна Корбут, старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, загадчык аддзелам культуры Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадыёкампаніі Міхась Равуцкі і іншыя.

«Я атрымаў вялікую асалоду, знаходзячыся ў атмасферы творчасці, фантазіі, высокага ўзроўню майстэрства, павагі і любові да нашых дзяржаўных сімвалаў, адлюстраваных у работах удзельнікаў», — зазначыў удзельнік журы, дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў.

Па тры прызавыя месцы было прысуджана ў катэгорыях «Лепшы сцяг Рэспублікі Беларусь» (1 месца — калектыўная праца навучэнцаў і педагогаў Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа), «Лепшы герб Рэспубілкі Беларусь» (1 месца — у Карыны Вечар) і «Лепшы герб і сцяг Рэспублікі Беларусь у адной творчай рабоце» (над работай-пераможцай у выглядзе паменшанай копіі сталічнай Плошчы Дзяржаўнага сцяга працавалі цэлай сям’ёй — Кацярына, Сцяпан і Пётр Хаменкі, якім дапамагаў Анатоль Палкоў). Шэраг аўтараў арганізатары адзначылі спецыяльнымі прызамі і дыпломамі лаўрэатаў.

А ўладальнікам Гран-пры конкурсу «Сімвалы маёй краіны», па меркаванні прафесіяналаў, стаў 9-гадовы Дзмітрый Кулінковіч, які зрабіў у выглядзе дзяржаўных сімвалаў... імбірнае печыва, на якім пры дапамозе мамы-кандытара за дзве ночы і два дні намаляваў усе дэталі сцяга і герба нашай краіны.

Работы лаўрэатаў і пераможцаў можна ўбачыць у спецыяльнай часовай экспазіцыі, якая зладжана ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці і працягнецца яшчэ некалькі тыдняў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.