Вы тут

Беларусь будзе ісці сваім шляхам, чаго б ёй гэта ні каштавала — Прэзідэнт


Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас ўдзелу ва ўрачыстым сходзе і святочным канцэрце майстроў мастацтваў «Магістраль нашага жыцця», прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.

«У гэты святочны дзень мы ўспамінаем савецкую эпоху, якая дала беларусам магчымасць упершыню ў сваёй гісторыі пабудаваць легітымную дзяржаву — рэспубліку з усімі нацыянальнымі атрыбутамі: беларускімі сцягам, гербам і гімнам. Але ў найноўшы час нашаму пакаленню выпаў гонар рэалізаваць абсалютнае права на дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць. На шчасце, без крыві і ўзрушэнняў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Беларусы зрабілі гэта, абраўшы шлях пераемнасці палітычных, культурных, сацыяльных традыцый — свой, не навязаны знешнімі сіламі гістарычны шлях, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Шлях, які многім, як вы бачыце ўжо сёння, не падабаецца. Але гэта наш шлях, мы яго выбралі і мы будзем ісці гэтым шляхам, чаго б нам ні каштавала», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.