Вы тут

«Беларусь хоча, каб да яе ставіліся па-чалавечы»


«Беларусь хоча, каб да яе ставіліся па-чалавечы», — сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас ўдзелу ва ўрачыстым сходзе і святочным канцэрце майстроў мастацтваў «Магістраль нашага жыцця», прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.


Беларуская эканоміка як экспартаарыентаваная залежыць ад сусветнай, купляючы асноўную сыравіну і рэсурсы з-за мяжы. Так жывуць шматлікія малыя і сярэднія дзяржавы — але для гэтага патрэбны мір і ўзаемадзеянне. Для гэтага ўзаемадзеяння Беларусь робіць усё, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Сёння Беларусь на разрыў. З усходу нас баяцца згубіць — і я гэта не хаваю. І я разумею нашых братоў і расіян. Ды мы і бегчы нікуды не збіраемся. Мы проста хочам, каб у нашым агульным доме, дзе мы як браты жылі і жывём, да нас ставіліся па-чалавечы. Вось адзінае патрабаванне — усё астатняе мы самі заробім».

Па словах першай асобы, ідзе «страшэнная канкурэнтная барацьба». І беларусам у гэтай барацьбе трэба выстаяць, прайсці яе прыгожа, не стварыць сабе праблем. Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што «да канца года мы выйдзем на той шлях развіцця, па якім ішлі заўсёды».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.