Вы тут

10-я бальніца Мінска з 6 ліпеня пачынае працу ў звычайным рэжыме


З 6 ліпеня пачынае працу ў звычайным рэжыме шматпрофільны стацыянар 10-й бальніцы Мінска, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


З панядзелка пачнуць прыём пацыентаў для кансультацый і шпіталізацыі аддзялення — алергалогіі і прафпаталогіі, эндакрыналогіі, таракальнай хірургіі, гінекалагічнае, гастраэнтэралогіі, пульманалогіі, кардыялогіі (для хворых на інфаркт міякарда), неўралагічнае, псіхіятрычнае, хірургічныя і аддзяленне мікрахірургіі вока.

Акрамя таго, адкрываюцца амбулаторныя аддзяленні: прафпаталогіі і алергалогіі — Рэспубліканскі Цэнтр прафпаталогіі, гарадское аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі — Клінічны цэнтр традыцыйнай усходняй медыцыны.

У сувязі з тым, што наплыву пацыентаў пры паляпшэнні эпідэміялагічнай сітуацыі не чакаецца, спецыялісты прынялі рашэнне вызваліць 10-ю бальніцу для пацыентаў з профільнымі захворваннямі.

У звычайным рэжыме працы гэта ўстанова аховы здароўя разлічана амаль на 1100 пацыентаў і на сённяшні момант цалкам можа зноў выконваць ролю звычайнага шматпрофільнага стацыянара. Але для гэтага ўстанова павінна прайсці санітарную апрацоўку.

У сувязі з тым, што ў бальніцы неабходна было правесці санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы заключнай дэзінфекцыі, з 26 чэрвеня шпіталізацыя пацыентаў не праводзілася. Выключэнне складалі пацыенты, якія прыбылі ў бальніцу для аказання ім тэрміновай хірургічнай дапамогі.

Прэв’ю: medportal.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».