Вы тут

Прэзідэнт: Моц і сілу дзяржавы, непахіснасць яе суверэнітэту вызначае народ


Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да помніка на Плошчы Перамогі


Урачыстае патрыятычнае шэсце з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам распачало святкаванне Дня Незалежнасці ў сталіцы. Калона па традыцыі пачала рух па праспекце Незалежнасці, завяршыўшы яго на плошчы Перамогі.

Прэзідэнт, звяртаючыся з уступным словам да ветэранаў і суачыннікаў, адзначыў, што «ў гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ зрабіў гістарычны выбар — паставіў сваю свабоду вышэй за жыццё».

На яго думку іншага выбару і не магло быць у нашчадкаў старажытнага моцнага, гордага і незалежнага славянскага народа — «народа, які ніколі і нікога не занявольваў, народа, які сам ніколі не быў рабом».

«Таму непрымірымая барацьба з захопнікамі ішлі на нашай зямлі з першага і да апошняга дня акупацыі. Партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары, якія дапамагалі ім — мільёны людзей свядома ішлі на смерць, не жадаючы служыць нацыстам», — сказаў кіраўнік краіны.

У шэрагах Мінскага падполля з ворагам змагаліся тысячы чалавек, а сотні герояў Мінскага падполля былі закатаваны ў падвалах СД, расстраляныя і павешаныя.

«І мы не знойдзем у Еўропе іншы такі горад, у якім ва ўмовах вельмі жорсткага акупацыйнага рэжыму дзейнічаў такі масавы рух супраціву», — дадаў Аляксандр Лукашэнка і падкрэсліў, што зараз час, калі павінны мацней гучаць імёны герояў — Івана Кавалёва, Ісая Казінца, Дзмітрыя Караткевіча, Уладзіміра Амельянюка, Івана Кабушкіна.

Прэзідэнт назваў іх сапраўднымі патрыётамі, рэальнымі, нявыдуманнымі героямі.

«Нашы суайчыннікі, якія жылі так мала, але так шмат змаглі зрабіць для Бацькаўшчыны. Разам з імі мы страцілі ў той вайне кожнага трэцяга жыхара краіны. Не стамляюся гэта паўтараць для тых, хто робіць выгляд, што не ведае, якую велізарную цану заплаціў наш народ за жыццё і свабоду будучых пакаленняў, нас з вамі», — нагадаў лідар краіны і заявіў, што Беларусь памятае і воінаў брацкіх рэспублік, якія прынялі апошні бой на нашай зямлі.

Беларусь памятае ўсіх, хто вызваляў ад фашызму Прыбалтыку і Польшчу, Балгарыю і Румынію, Венгрыю і Аўстрыю, Чэхію і Германію і смуткуе аб ветэранах, якіх ужо няма з намі.

Пасля хвіліны маўчання па загінулых Аляксандр Лукашэнка накіраваў асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, якія цяпер разам з намі: «Вашы бязмежная мужнасць, стойкасць і патрыятызм сталі для нас тым арыенцірам, які дапамагаў і дапамагае трымаць нам любыя ўдары сучаснасці».

Звяртаючыся да суачыннікаў, Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што «мы разам будуем нашу незалежную дзяржаву, ганарымся сваёй гісторыяй і беражом памяць пра гераічнае мінулае».

«Беларусь — міралюбная дзяржава і будзе такой заўсёды. Мы выступаем за дыялог краін і народаў, за ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на раўнапраўнай аснове. Але сучасны свет становіцца ўсё складаней і небяспечней. І сёння многія задаюцца пытаннем: што будзе заўтра? Адказ просты. Наша будучыня залежыць толькі ад нас саміх, — канстатаваў Прэзідэнт. — Моц і сілу дзяржавы, непахіснасць яе суверэнітэту вызначае народ —сваёй працай, адзінствам і адданасцю роднай зямлі».

Па яго словах, мір у краіне залежыць ад памяці народнай — пакуль мы памятаем пра подзвіг і наведваем магілы герояў, будзем жыць у міры.

«Мы сваімі дзеяннямі павінны даказаць — Беларусь памятае», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».