Вы тут

МТС падключыў да інтэрнэту рэчаў шэрынг электрасамакатаў у Мінску


Аператар сувязі абсталяваў SIM-картамі і падключыў да сеткі NB-IoT сэрвіс «шэрынг электрасамакатаў у Мінску». Тэхналогіі інтэрнэту рэчаў дазваляюць у рэжыме анлайн вызначаць месцазнаходжанне транспартных сродкаў нават у шчыльнай гарадской забудове, іх стан, напрыклад, узровень зарада батарэі, статус паездкі ці чакання.


Усяго МТС прадаставіў больш за 1100 SIM-карт для кікшэрынга Eleven, якія ўбудавалі ў спецыяльны NB-IoT-модуль электрасамакатаў. Задача прылад — прымаць і перадаваць дадзеныя па сетцы NB-IoT у рэжыме рэальнага часу.

Карыстацца электрасамакатамі можна кругласутачна, а пасля паездкі пакінуць у любым зручным месцы. Уся інфармацыя аб дакладным месцазнаходжанні транспарту з дапамогай SIM-карт паступае на сервер і адлюстроўваецца ў карыстальніцкім дадатку.

«Ад якасці мабільнай сувязі напрамую залежаць паслугі, якія мы забяспечваем нашым кліентам. З яе дапамогай мы ў рэжыме рэальнага часу атрымліваем важныя дадзеныя — інфармацыю аб паломках, узроўні зарада батарэі, стане самаката і лёгка вызначаем іх месцазнаходжанне», — адзначыў дырэктар па развіцці кампаніі Eleven Аляксандр Уельскі.

«Тэхналогіі інтэрнэту рэчаў дазваляюць дыстанцыйна збіраць, аналізаваць і кіраваць дадзенымі, такім чынам вырашаючы канкрэтныя задачы бізнэсаў, пры гэтым робячы больш камфортным жыццё карыстальнікаў падобных сэрвісаў. Рынак усё больш усведамляе патэнцыял выкарыстання IoT у розных галінах: сельскай гаспадарцы, ЖКГ, медыцыне, машынабудаванні і г. д.», — растлумачыў кіраўнік дэпартамента маркетынгу кампаніі МТС Віталь Адорскі.

Асаблівасцю стандарта NB-IoT з’яўляецца энергаэфектыўнасць і высокая пранікальная здольнасць. Тэхналогію можна выкарыстоўваць у прамысловасці, сістэмах «разумнага» дома і горада, экалогіі, гандлі, транспарце і лагістыцы, а таксама ў многіх іншых галінах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.