Вы тут

Вярхоўны суд Турцыі дазволіў ператварыць Святую Сафію ў мячэць


Вярхоўны суд Турцыі пастанавіў, што статус сабора Святой Сафіі ў Стамбуле можа быць зменены указам прэзідэнта, паведамляе interfax.ru


Фота: miroworld.ru

На думку суддзяў, указ першага прэзідэнта Турцыі Мустафы Кемаля Атацюрка ад 1934 года аб наданні сабору статусу музея быў і застаецца законным, аднак цяперашні кіраўнік дзяржавы Рэджэп Таіп Эрдаган мае права вырашаць пытанне аб змене альбо захаванні гэтага статусу.

Акрамя таго, у чацвер пытанне пра будучыню сабора было разгледжана Дзяржсаветам Турцыі. Слуханні па гэтай нагоды занялі ўсяго 17 хвілін. Афіцыйнае ж рашэнне Дзяржсавета абнародуюць на працягу 15 дзён.

Дыскусія вакол будучага сабора Святой Сафіі ў Стамбуле разгарнулася ў чарговы раз пасля таго, як 29 мая, у чарговую гадавіну падзення Канстанцінопаля, у гэтым храме адбылося чытанне Карана.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.