Вы тут

Пісьменнікі краін СНД: Мінскі парад — узор трываласці перад выпрабаваннямі


Парад, які прайшоў 9 мая ў Мінску, выклікаў самы шырокі розгалас сярод творчай і навуковай інтэлігенцыі ў блізкіх да Беларусі краінах. Сваімі ўражаннямі пасля знаёмства са святочнымі мерапрыемствамі ў беларускай сталіцы дзеляцца пісьменнікі і навукоўцы Расіі, Казахстана, Узбекістана, Туркменістана, Таджыкістана.


Саліх Гуртуеў, народны паэт Кабардзіна-Балкарыі, ганаровы старшыня Клуба пісьменнікаў Каўказа (Нальчык, Расійская Федэрацыя):

— Рады і ганаруся за парад Перамогі, праведзены ў вашай краіне! З эмацыйнай узрушанасцю ўспрыняў словы Прэзідэнта Беларусі пра вартасці нашай агульнай Перамогі, пра вартасці традыцый, пра сённяшнюю актуальную барацьбу з нацызмам. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны ўсё далей і далей ад нас. Але я і цяпер ведаю ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць у Нальчыку, у маёй рэспубліцы і якія вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэма Беларусі ў судакрананні з Вялікай Айчыннай — святая для балкарцаў, кабардзінцаў тэма. Мой старэйшы сябра, вялікі паэт XX стагоддзя Кайсын Куліеў быў сябрам беларускіх паэтаў-франтавікоў — Аркадзя Куляшова і Пімена Панчанкі. І я ганаруся гэтым, і па меры сваіх сіл прадаўжаю ўмацоўваць дружбу нашага краю, нашай старонкі, нашых людзей з Беларуссю, беларусамі. Вы ізноў паказалі, што ў Беларусі ёсць вышыні, якія ніколі яна не здасць. Бо ў вашай краіне ёсць мудры лідар.

Святлана Ананьева, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук (Алматы, Казахстан):

dompressy.by

— Мінск, як заўсёды, велічны ў сваім прыгожым, высокадухоўным стаўленні да мінулага. Адзій Шарыпаў, Сагінгалі Сяітаў, пісьменнікі, якія спрычыніліся да ваеннай памяці Беларусі сваімі лёсамі, сотні сыноў Казахстана, якія ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі за баі ў Беларусі, — мы памятаем іх. Мы памятаем і адрасы Беларусі, якія далі вечны прытулак нашым землякам. І ведаем, што памяць пра казахстанцаў, якія аддалі свае жыцці за Мінск і Гродна, Брэст і Гомель, Віцебск і Магілёў, — у сэрцах і справах новых пакаленняў беларусаў. Нізкі паклон вам усім з Казахстана за памяць і за парад Вялікай Памяці. Так і напішыце — з вялікай літары: Парад Вялікай Памяці...

Валеры Тургай, народны паэт Чувашыі (Чабаксары, Расійская Федэрацыя):

hypar.ru

— Уражвае ў Беларусі пазіцыя кіраўніцтва краіны, грамадскасці. Вялікая Айчынная вайна — у сэрцах усіх беларусаў. Свята ў Мінску ў знак Вялікай Перамогі стала святам для ўсяго свету! Я бачыў, што парад у Беларусі, на знаёмым і мне сімвалічным месцы атрымаўся. Слава на ўсе адведзеныя чалавецтву часіны Беларусі і беларусам! Слава гораду-герою Мінску! А якая ў вас рота ганаровай варты! Унікальны плац-канцэрт прадэманстравалі ўсяму свету! А як годна ішлі на парадзе жанчыны-ваеннаслужачыя!.. Я люблю бываць у вашай краіне. Люблю наведваць музеі і мясціны, дзе захоўваюцца традыцыі памяці пра гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. І калі я займаюся мастацкім перакладам, рыхтую публікацыі твораў беларускіх паэтаў на чувашскай мове, то ў мяне на рабочым стале найбліжэй ляжаць кнігі беларускіх паэтаў-франтавікоў Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Петруся Броўкі, Пятра Глебкі...

Рэнат Харыс, народны паэт Татарстана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (Казань, Татарстан):

rt-online.ru

— А я ў пярэдадзень Дня Вялікай Перамогі ўспомніў мінскага падпольшчы- ка Івана Кабушкіна. Ён нарадзіўся ў Беларусі, пад Баранавічамі. А жыў і працаваў у даваенны час у Казані. Яму, Кабушкіну, прысвечаны помнік-трамвай, які ўсталяваны ў нашым горадзе, на гэтым трамваі малады чалавек і працаваў. І 8 мая 2020 года было якраз 55 гадоў з часу прысваення мінскаму падпольшчыку звання Героя Савецкага Саюза. Давайце помніць разам такіх людзей, такіх самаахвярных беларусаў, рускіх, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, якія сваім самаахвярным жыццём далі нам магчымасць святкаваць Дзень Вялікай Перамогі! У свой час я працаваў у Саюзе пісьменнікаў Татарстана поруч з Закі Нуры — вялікім татарскім паэтам. Яго паэтычныя творы выходзілі асобнай кнігай і па-беларуску. Дык вось, Закі Нуры быў камандзірам партызанскага атрада ў Беларусі. А пасля вызвалення Віцебшчыны ад фашыстаў працаваў старшынёй гарсавета ў Оршы. Хіба такую еднасць можна забыць?!

Мікалай Чаркашын, капітан першага ранга ў адстаўцы, пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя В. Пікуля (Масква, Расія):

wikimedia.org

— Настрой 9 Мая мне стварыў і ўрачысты парад у Мінску. Бачыў, як дастойна святкуе Беларусь 75-годдзе Вялікай Перамогі. І хаця я дома ў ізаляцыі, але працую, сяджу за рабочым сталом. Настрой прыўзняты і вельмі творчы. Тэма пісьменніцкая ў мяне вось якая — пішу раман-дылогію, падзеі якой разгортваюцца і ў Першую сусветную, і ў Вялікую Айчынную на роднай мне Гродзеншчыне. Нарадзіўся ж я ў Ваўкавыску. Такая праца і ёсць мая Перамога, мой унёсак у памяць пра землякоў, пра бацьку, які ваяваў пад Віцебскам, быў узнагароджаны за подзвіг на беларускай зямлі. І, канешне ж, вельмі хочацца ў Мінск, у Брэст, у Віцебск... Прыехаць і падысці да помнікаў, пакланіцца ім... Адчуць сувязь з пакаленнем пераможцаў.

Кучкор Наркабіл, пісьменнік, журналіст (Ташкент, Узбекістан):

kitobdunyosi.uz

— Мінск, Беларусь у чарговы раз мяне ўразілі. Я некаторы час назад гасцяваў у сталіцы Беларусі. Быў і ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, і на плошчы ля Абеліска Перамогі. І пад уражаннем эмоцый, якія ахапілі мяне, прайшоўся па Парку Перамогі. Мае развагі насілі і носяць канкрэтны характар: пішу мастацкі твор пра першыя дні Вялікай Айчыннай. Дзеля гэтага некалькі разоў прыязджаў у Беларусь. Быў у Хатыні, адкрыў для сябе гісторыю спаленай фашыстамі пухавіцкай вёскі Беразянкі. І многія старонкі маёй кнігі ўжо напісаны. А цяпер, пад уражаннем таго, што беларусы правялі ў знак 75-годдзя Вялікай Перамогі такі шчыры і такі адкрыты парад памяці, я абавязкова яшчэ дапішу раздзел пра Мінск сённяшні, Мінск, які памятае, які зберагае традыцыі.

Агагельды Аланазараў, празаік, паэт (Ашхабад, Туркменістан):

— У мяне ў Беларусі выйшла тры кнігі на беларускай мове. Усе яны адрасаваны самаму юнаму чытачу. Я ведаю, якія шчырыя і адкрытыя людзі — беларусы. І маё знаёмства з тэлевізійным запісам ваеннага парада ў Беларусі прынесла процьму станоўчых эмоцый. Я адразу прыгадаў Героя Савецкага Саюза Івана Васільевіча Багданава, ашхабадца, які атрымаў геройскае званне за вызваленне Бабруйска, які страціў сваю руку пад Ваўкавыскам. Гэта пра Багданава — аповесць беларускага пісьменніка і майго сябра Міколы Калінковіча «Возвращение рассветной рани». Мы яе выдалі ў Ашхабадзе па-туркменску і па-руску. Веру, што згадаюць і ў Беларусі героя-ашхабадца.

Ато Хамдам, празаік, драматург, публіцыст (Душанбэ, Таджыкістан):

oo-spb.by

— Некалькі гадоў назад беларусы ў чарговы раз надрукавалі вершы народнага паэта Таджыкістана Саідалі Мамура пра Хатынь. Напісаныя ў 1970-я гады, гэтыя творы сучасныя і сёння. Вы як ніякая іншая краіна сучасныя ў захаванні памяці пра Вялікую Айчынную вайну. І сёлетні парад у гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Мінску пацвердзіў гэта! З Перамогай вас, беларусы!

Кастусь Ладуцька

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».