Вы тут

«Беларусь 3» падрыхтаваў тэматычны эфiр да дня нараджэння Янкі Купалы


На наступным тыднi, 7 лiпеня, наша краiна будзе адзначаць 138-годдзе з дня нараджэння Янкi Купалы. З гэтай нагоды тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў тэматычны эфiр. Акрамя таго, гледачоў сацыякультурнага тэлеканала чакае прэм'ера — канцэрт ансамбля «Песняры»!


У дзень нараджэння народнага паэта мы пачуем у мiжпраграмных блоках на «Беларусь 3» яго вершы ў выкананнi вядомых беларусаў, а ў 14.45 выйдзе фiльм «Янка Купала: адзiная Паўлiнка» з цыкла «Запiскi на палях». У 15.10 канал пакажа канцэрт Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi пад кiраўнiцтвам прафесара Мiхаiла Фiнберга «Купала i Колас, вы нас гадавалi».

А вось у суботу 11 лiпеня ў 17.30 «Беларусь 3» прапануе гледачам новую канцэртную праграму Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», якую Белтэлерадыёкампанiя запiсала ў рамках сумеснай з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь эфiрнай акцыi «Майстры культуры — ветэранам». Нагадаем, увесь юбiлейны год Вялiкай Перамогi сацыякультурны тэлеканал будзе пераносiць на экраны мiнскiя тэатральныя сцэны i канцэртныя залы.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Успамiнаем класiку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?