Вы тут

На «Беларусь 2» чакаецца прэм'ера новага сезона рэалiцi-шоу «Паненка-сялянка»


На «Беларусь 2» у лiпенi чакаецца прэм'ера новага сезона рэалiцi-шоу «Паненка-сялянка». Яго гераiнi — гэта дзяўчаты з розным дастаткам (адна забяспечаная, а другая — яе поўная супрацьлегласць), i на праекце кожная мае магчымасць паспрабаваць жыць па-iншаму.


Паводле правiлаў праграмы, у кожным выпуску дзве гераiнi прымяраюць на сябе жыццё адна адной. Багатая паненка едзе на тры днi ў сям'ю «сялянкi» i жыве па яе правiлах, распарадку дня i на грошы, пакiнутыя загадзя (альбо i без iх), а другая дзяўчына, наадварот, атрымлiвае шанц убачыць, што значыць быць заможнай — мець iншае асяроддзе, працаваць у сваё задавальненне i не лiчыць кожную капейку. Потым у фiнале гераiнi сустрэнуцца i падзеляцца сваiмi ўражаннямi, назiраннямi i высновамi.

Па задуме аўтараў шоу, такiя перамены ў жыццi гераiнь дапамогуць iм пераасэнсаваць тое, што яны маюць цяпер, i зразумець, куды iм варта рухацца ў перспектыве. Сачыце ў тэлепраграме за датай прэм'ернага выпуску ў эфiры «Беларусь 2».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: tostpost.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».