Вы тут

Ігар Кавалевіч прызнаны найлепшым трэнерам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў чэрвені


Настаўнік гродзенскага «Нёмана» Ігар Кавалевіч прызнаны лепшым трэнерам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў чэрвені. Такі вынік традыцыйнага галасавання журналістаў вядучых беларускіх СМІ, які праводзіцца асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БЕЛТА.


У першы летні месяц падапечныя Ігара Кавалевіча атрымалі чатыры вікторыі ў чатырох праведзеных матчах, забіўшы сем мячоў і прапусціўшы толькі адзін. Пачынаючы з 21 траўня футбалісты «Нёмана» выйгралі ўсе сем праведзеных паядынкаў і, набраўшы 29 балаў, падняліся на другое месца ў турнірнай табліцы. У лідара барысаўскага БАТЭ ўсяго на адзін бал больш.

У маі найлепшым трэнерам быў названы настаўнік БАТЭ Кірыл Альшэўскі.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.