Вы тут

Беларускія шашысты абыгралі каманды Ізраіля і Латвіі ў чацвёртым туры Кубка нацый


Беларускія шашысты абыгралі ў чацвёртым туры анлайн-турніру Кубка нацый каманды Ізраіля і Латвіі. Спаборніцтвы праходзяць па 100-клетачных шашках пад эгідай Сусветнай федэрацыі шашак (FMJD), паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі шашак.


У мужчынскім турніры 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сямі турах вызначаюць 14 удзельнікаў плэй-оф. У першых двух турах беларусы абыгралі каманды Эстоніі і Сенегала, але ў трэцім саступілі зборнай Кот-д'Івуара. У чацвёртым туры беларусы апынуліся мацнейшымі за Ізраіль — 6:2. Пасля чатырох тураў наша каманда набрала 6 ачкоў і знаходзіцца на пятым месцы. Сёння беларусы згуляюць з Кубай.

У жаночых спаборніцтвах бяруць удзел 11 каманд. Яны гуляюць па кругавой сістэме, шэсць найлепшых выйдуць у плэй-оф. У першым туры беларуская каманда абыграла зборную Нідэрландаў. Другі раўнд жаночая зборная Беларусі прапусціла з-за няцотнай колькасці ўдзельнікаў, у трэцім згуляла ўнічыю са спартсменкамі з Украіны. У чацвёртым туры беларуская каманда перамагла Латвію — 6:2. Пасля чатырох раўндаў наша каманда з 5 ачкамі займае шостае месца. Сёння беларускія спартсменкі паспрабуюць абгуляць саперніц з Расіі.

Нядаўна праводзіліся матчавыя паядынкі, якія сталі этапам падрыхтоўкі да Кубка нацый. Беларускія шашысты саступілі камандзе Нідэрландаў з агульным лікам 21:27 і атрымалі перамогу над зборнай Украіны — 25:23.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.