Вы тут

У Кітаі павялічваецца экспарт паслуг


Пасля падзення з-за пандэміі.


У красавіку экспарт паслуг з Кітая вырас на 3,5 працэнта ў гадавым вылічэнні і склаў 161,29 млрд. юаняў (каля 22,72 млрд. долараў), што паклала канец падзення гэтага паказчыка з пачатку ўспышкі COVID-19, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Рост экспарту паслуг дасягнуты дзякуючы таму, што палітыка і меры Кітая па садзейнічанні аднаўленні працоўнай дзейнасці, вытворчасці і стабілізацыі знешняга гандлю прынеслі свой плён, заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн. У перыяд са студзеня па красавік экспарт паслуг з Кітая скараціўся на 2,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, пры гэтым сукупны аб’ём гандлю паслугамі знізіўся на 13,2 працэнта і склаў 1,51 трлн. юаней, паведаміў Гаа Фэн.

Між тым, дэфіцыт гандлю паслугамі ў Кітаі істотна паменшыўся, скараціўшыся на 40 працэнтаў у гадавым вылічэнні — да адзнакі 303,36 млрд. юаняў за першыя чатыры месяцы. Толькі ў красавіку гэты паказчык упаў на 72,3 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам і склаў 39,03 млрд юаняў.

Гаа Фэн таксама адзначыў значны рост гандлю навукаёмістымі паслугамі, які павялічыўся на 6,7 працэнта ў гадавым вылічэнні і дасягнуў 637,37 млрд. юаняў у справаздачным перыядзе. Гэта складае 42,1 працэнта ад агульнага аб’ёму гандлю паслугамі.

Прэв’ю: silkroadnews.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа... 

Калейдаскоп

Правілы чамадана. Парады па зборы ў адпачынак ад розных спецыялістаў

Правілы чамадана. Парады па зборы ў адпачынак ад розных спецыялістаў

 Куды б вы ні накіроўваліся, пытанне «Што пакласці ў чамадан, а што пакінуць дома?» цяпер актуальнае для многіх.

Культура

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Мая работа — гэта творчасць кожны дзень!

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Мая работа — гэта творчасць кожны дзень!

«Жанчыну, якая займаецца танцамі, відаць здалёк!»