Вы тут

Лукашэнка павіншаваў першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з юбілеем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з юбілеем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Гісторыя сучаснага Казахстана, яго дасягненні і міжнародны аўтарытэт непарыўна звязаны з вашым імем. Пад вашым прафесійным кіраўніцтвам казахстанскі народ прайшоў сапраўды вялікі шлях, стварыўшы краіну, якая дэманструе ўражальныя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на сусветнай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць вялікі асабісты ўклад першага Прэзідэнта Казахстана ў пабудову шматпланавых двухбаковых адносін, заснаваных на гістарычнай дружбе беларусаў і казахаў, узаемнай павазе, даверы і падтрымцы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нурсултану Назарбаеву моцнага здароўя і доўгіх гадоў шчаслівага жыцця ў асяроддзі любячай сям’і і верных сяброў.

Прэв’ю: архіў БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.