Вы тут

Снег у Італьянскіх Альпах стаў ружовым


Італьянскія навукоўцы спрабуюць ацаніць наступствы раптоўнага ружавення альпійскіх леднікоў і сувязь гэтай з'явы з зменамі клімату, паведамляе ВВС.


Фота Travelask.ru

Непасрэднай прычынай стала мікраскапічная водарасць Ancylonema nordenskioeldii, якая звычайна сустракаецца ў Грэнландыі.

Паружавелі таксама італьянскі ледавік перавала Гавія на вышыні 2618 метраў над узроўнем мора і часткова ледавік Прэзэна, знакаміты сваім гарналыжным курортам.

У Грэнландыі водарасць Ancylonema nordenskioeldii ў асноўным сустракаецца ў так званай Цёмнай зоне на захадзе выспы, дзе назіраецца масавае раставанне лёду. На думку даследчыкаў, гэта не выпадкова.

Звычайна белы снег і лёд адлюстроўваюць каля 80% сонечнай радыяцыі. Любое змяненне колеру, у тым ліку з-за багавіння, павялічвае паглынальную здольнасць снежнага покрыва і актывізуе раставанне.

Узнікае зваротная сувязь: раставанне спрыяе росту багавіння, паляпшаючы іх забеспячэнне вадой і паветрам.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.