Вы тут

Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым


Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым адбылася сёння, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка цёпла павіншаваў Нурсултана Назарбаева з 80-годдзем, а таксама з паспяховым пераадоленнем нядаўняй хваробы.

У размове гаворка ішла аб развіцці беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянні ў фармаце ЕАЭС (Беларусь старшынюе ў арганізацыі ў 2020 годзе).

Прэзідэнт Беларусі і першы Прэзідэнт Казахстана дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы зручны час.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Нурсултана Назарбаева, які таксама з'яўляецца ганаровым старшынёй Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, на саміт інтэграцыйнага аб'яднання, які пройдзе ў кастрычніку ў Мінску.

Абмеркавалі падчас гутаркі і агульную сітуацыю ў Беларусі і Казахстане. Нурсултан Назарбаеў перадаў найлепшыя пажаданні беларускаму народу і выказаў падтрымку кіраўніцтву краіны.

Кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу адрасаваў прывітанне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.