Вы тут

П'яны жыхар Баранавіцкага раёна паведаміў аб «мініраванні» чыгункі


Увечары 5 ліпеня аператару кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што ў Баранавіцкім раёне рыхтуецца надзвычайнае здарэнне. Са слоў абанента, яно павінна было адбыцца на ўчастку чыгункі паміж райцэнтрам і станцыяй Мордзічы. Далей аналагічныя званкі паступілі аператарам іншых экстранных службаў у Мінску і Баранавічах, паведамляе МУС.


Пазначаны ўчастак чыгункі абследавалі сапёры - выбуховыя прылады і выбухованебяспечныя рэчывы яны не выявілі.

Аператыўнікі транспартнай міліцыі высветлілі асобу таго, хто званіў. Ім аказаўся 34-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Яго затрымалі і адправілі ў ІЧУ.

Зараз следчыя праводзяць праверку і ў бліжэйшы час дадуць прававую ацэнку дзеянням вяскоўца. Вядома, што за апошнія два гады ён двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за заведама ілжывае паведамленне, а таксама за абразу міліцыянера і непадпарадкаванне яго законнаму патрабаванню.

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.