Вы тут

Чым адметна беларускае «Купальскае кола»?


Калi турыстычны маршрут «Залатое кола» ў суседняй Расii вядомы ўжо даўно, дык беларускае «Купальскае кола» — з'ява ў турыстычным бiзнесе адносна маладая, але набыць не меншую папулярнасць i сярод беларусаў, i сярод гасцей нашай краiны мае ўсе перадумовы.


Падзейны турызм штогод набiрае абароты па ўсiм свеце. Прыехаць не толькi паглядзець пэўны населены пункт, але i папрысутнiчаць на адмысловым мясцовым фэсце сёння ў трэндзе i сярод моладзi, i сярод людзей больш сталага ўзросту. Пандэмiя крыху ўнесла карэктывы ў гэту тэндэнцыю, але ўсё пакрысе вяртаецца ў ранейшае рэчышча. Таму на купальскiм свяце «Александрыя збiрае сяброў», якое адбудзецца ў Шклоўскiм раёне ўжо ў наступныя выхадныя, чакаюць сотнi гасцей з усiх рэгiёнаў Беларусi, а таксама з блiзкага i далёкага замежжа.

Праграма фестывалю, як заўжды, будзе яркая i насычаная — i вялiкая канцэртная праграма, i кiрмаш, на якiм можна не толькi ўбачыць i набыць вырабы народных майстроў, але i прычынiцца да iх стварэння. Але, несумненна, многiя захочуць пазнаёмiцца блiжэй i з месцам, дзе праходзiць свята, i з наваколлем. Мена-вiта для такiх цiкаўных i няўрымслiвых гасцей «Магiлёўаблтурыст» распрацаваў маршрут «Купальскае кола». Далучыўшыся да яго, ахвотныя змогуць праехаць з агляднай экскурсiяй па Шклове i Магiлёве. I, канешне, даведацца шмат цiкавага пра сталiцу купальскага дзейства — аграгарадок Александрыя.

У прыватнасцi, экскурсiйная праграма прапануе наведванне прамысловага саду з прымяненнем кропельнага палiву, сучаснага комплексу па захоўваннi яблыкаў. Там жа турысты могуць убачыць на свае вочы, як у прамысловых маштабах вырошчваюць любiмыя ўсiмi грыбы — вешанкi.

Асобным пунктам у маршруце значыцца наведванне школы, у якой вучыўся Прэзiдэнт Беларусi. Самым папулярным месцам у турыстаў з'яўляецца парта, за якой Аляксандр Лукашэнка сядзеў, калi быў вучнем. Вакол яе ўжо нават склалася своеасаблiвая прыкмета: лiчыцца, што ў таго, хто пасядзiць на гэтым месцы, кар'ера iмклiва пойдзе ўгару.

Цi збываецца гэтая прыкмета? Самы надзейны спосаб праверыць — паспрабаваць самому. Планы на наступныя выхадныя можна скарэкцiраваць. А да Александрыi з любога месца краiны зусiм недалёка.

Аляксей КЛIМАЎ

Загаловак у газеце: Па «Купальскiм коле»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У Блізнятаў ёсць шанц кардынальна змяніць жыццё.

Грамадства

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Жыццё ў «эпоху спажывання» — сур’ёзнае выпрабаванне для чалавека.