Начальнік Мастоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці Генадзь Адамовіч падкрэслівае, што магчымасці па папярэджанні надзвычайных сітуацый і пераадоленні іх наступстваў за апошнія 25 гадоў значна павялічыліся.
— За чвэрць стагоддзя адбылося перааснашчэнне нашых падраздзяленняў, палепшылася матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, ставіцца на ўзбраенне новая тэхніка, больш дасканалая.
Калі раней аўтамабілі былі невялікага аб’ёму вады, з малай колькасцю абсталявання, то зараз на базе МАЗа вырабляюцца аўтамабілі, якія і дзесяць, нават адзінаццаць тон вады вывозяць плюс абсталяванне. Падраздзяленні забяспечаны машынамі айчыннай вытворчасці.
Сёння шмат увагі надаецца падрыхтоўцы асабовага складу, афіцэраў, кіраўнікоў — не толькі ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны і філіялах. Па грамадзянскай абароне праводзіцца навучэнне не толькі нашых работнікаў, але і грамадзян, службовых асоб.
Спыталі пра гэта ва ўрача-касметолага.
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Цялец. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.