Вы тут

У Ляхавічах адкрылі экспазіцыю архітэктурных макетаў пад адкрытым небам


Экспазіцыю архітэктурных макетаў пад адкрытым небам «З глыбіні стагоддзяў» адкрылі ў Ляхавічах, паведаміла БЕЛТА галоўны спецыяліст райвыканкама Таццяна Шчука.


Міні-музей размясціўся на ўездзе ў райцэнтр, у гарадской зоне адпачынку на беразе рэчкі Ведзьма. Тут прадстаўлены макеты 14 архітэктурных славутасцей Ляхавіцкага раёна, шэсць з якіх унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Работы выкананы з вільгацятрывалых матэрыялаў — пенаплексу, дрэва, жалеза, пластыку. Аўтары мініяцюр — педагогі і навучэнцы ўстаноў адукацыі горада і раёна.

«Раённы конкурс архітэктурных макетаў быў абвешчаны для павышэння цікавасці да мінулага і сучаснасці сваёй малой радзімы, прыцягнення ўвагі гасцей і турыстаў. Хацелася, каб як мага больш людзей убачылі і даведаліся, чым славіцца Ляхавіцкі край. У выніку ў нас з’явілася мясцовая славутасць, па якой можна планаваць новы турыстычны маршрут», - адзначыла Таццяна Шчука.

Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях — «Страчаная спадчына», «Палацава-паркавыя ансамблі», «Культавыя збудаванні. Праваслаўныя храмы», «Культавыя збудаванні. Каталіцкія храмы». Наведвальнікі могуць убачыць у мініяцюры сядзібы Рэйтанаў, Чарноцкіх, Бохвіцаў, Абуховічаў, палюбавацца Святадухаўскай царквой у аграгарадку Падлессе. Самым вялікім (2,8 м на 2,2 м) аказаўся макет сядзібы Навіцкіх у в.Савейкі. Самым маленькім (1 м на 1,2 м) — выява касцёла святых Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы. Кожны аб’ект забяспечаны QR-кодам, па якім можна знайсці больш падрабязную інфармацыю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».