Арганізатары Парыжскага марафону прынялі рашэнне з-за сітуацыі з каранавірусам перанесці спаборніцтвы на 15 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт спаборніцтваў.
Першапачаткова старт павінен быў адбыцца 5 красавіка. Потым арганізатары адклалі яго на 18 кастрычніка, і вось сталі вядомы новыя тэрміны правядзення прэстыжнага марафону.
«Каб мець магчымасць правесці Парыжскі марафон у найлепшых умовах, пасля кансультацый з мэрыяй і прэфектурай паліцыі Парыжа мы вырашылі перанесці дату мерапрыемства. Новая дата Парыжскага марафону — 15 лістапада 2020 года. Зразумела, мы будзем улічваць сітуацыю і няўхільна выконваць указанні органаў аховы здароўя і дзяржаўных службаў», — паведамілі арганізатары спаборніцтваў.
Раней з-за каранавіруса былі адменены Нью-Ёркскі, Бостанскі, Дублінскі, Берлінскі і Рымскі марафоны.
Парыжскі міжнародны марафон — штогадовы старт, які праводзіцца ў сталіцы Францыі. У адпаведнасці з рэйтынгам Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (World Athletics) марафон мае залаты статус.
Прэв’ю: letsportpeople.com
На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.
25 лютага адзначаецца 150-гадовы юбілей Лесі Украінкі...
Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?
Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.