Вы тут

У спевака Дзмітрыя Калдуна выявілі каранавірус


Беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна шпіталізавалі ў бальніцу з каранавірусам. Інфармацыю пацвердзіла прадстаўнік прэс-службы артыста Ганна Кружаль.


У сваім Instagram-акаўнце артыст паказаў, як ходзіць па тэрыторыі бальніцы ў сродках індывідуальнай абароны. Аднак аб канкрэтным дыягназе спявак не паведамляў.

Самаадчуванне Дзмітрыя пагоршылася напярэдадні, у яго паднялася тэмпература і з'явіўся кашаль. Спачатку ён не надаў сімптомам належнага значэння. Кароткатэрміновае хатняе лячэнне вынікаў не дало. Разам з жонкай Вікторыяй яны здалі аналізы на каранавірус. У бальніцы тэст паказаў станоўчы вынік.

Спевака шпіталізавалі. У яго жонкі захворванне працякае бессімптомна, таму яна знаходзіцца дома пад наглядам урачоў

Іншыя члены сям'і Дзмітрыя таксама пройдуць тэст на COVID-19.

Прэв’ю: instagram.com/koldunmedia

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.