Вы тут

Шматфункцыянальны кабінет індыйскай культуры адкрыюць 10 ліпеня ў БДУ


Ва ўрачыстай цырымоніі прымуць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Беларусі Сангіта Бахадур і рэктар БДУ Андрэй Кароль.


Функцыянаваць кабінет будзе на факультэце сацыякультурных камунікацый (ФСК) і стане інтэграванай прасторай па ўзнаўленні сацыякультурных асаблівасцей гэтай краіны. Плануецца, што на яго базе будуць арганізаваны даследаванні хінгліша, які прадстаўляе сімбіёз англійскай і розных моў, на якіх размаўляюць жыхары Індыі. Таксама тут будуць праводзіцца відэаканферэнцыі, тэматычныя лекцыі, сустрэчы і культурныя мерапрыемствы.

Памяшканне кабінета складаецца з некалькіх зон: акадэмічнай, літаратурнай, культурнай і зоны адпачынку. Таксама тут арганізуюць работу Цэнтра індыйскага кіно. Акадэмічная зона ўключае 25 пасадачных месцаў і аснашчана высакаякаснай тэхнікай. На літаратурнай пляцоўцы прадстаўлена больш за 100 адзінак індыйскіх мастацкіх, даведачных і навуковых матэрыялаў у арыгінале і перакладзе. Культурная «прастора» раскрываецца праз тканіны, статуэткі, артэфакты з пяці рэгіёнаў Індыі, а ў зоне адпачынку можна будзе прадэгуставаць нацыянальныя напоі гэтай краіны.

Над распрацоўкай дызайну кабінета і яго рэалізацыяй працавалі студэнты кафедры камунікатыўнага дызайну ФСК БДУ. У аснову канцэпцыі пакладзена ідэя геаграфічнай, культурнай разнастайнасці і кантрастаў Індыі. Будучыя дызайнеры выканалі роспіс сцен у розных індыйскіх стылях і перадалі экзотыку, яркасць і каларыт гэтай краіны.

Адкрыццё новага кабінета індыйскай культуры з’яўляецца працягам развіцця сувязяў БДУ з Індыяй. З 2017 года на факультэце міжнародных адносін ВНУ функцыянуе Цэнтр індалогіі, які спецыялізуецца на выкладанні мовы хіндзі для усіх жадаючых студэнтаў універсітэта.

Кабінет індыйскай культуры створаны пры падтрымцы Пасольства Індыі ў Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: novostivmire.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».