Вы тут

Кавальчук: У бліжэйшыя гады ў двух-трох раёнах кожнай вобласці з'явяцца новыя спартыўныя комплексы


Ва ўсіх абласцях краіны ў бліжэйшыя гады з’явяцца новыя сучасныя спартыўныя аб’екты. Такое меркаванне сёння ў час адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Навагрудку выказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, перадае БЕЛТА.


Комплекс, які атрымаў назву «Лідар», узвялі на вуліцы Драздовіча ў маладым і густанаселеным жылым раёне Навагрудка. Новы комплекс уключае спартыўную залу з трыбунамі на 750 месцаў, 25-метровы басейн, трэнажорную і фітнес-залы, спартыўныя памяшканні для заняткаў лёгкай атлетыкай, а таксама кафэ.

«Штогод мы адкрываем некалькі такіх спартыўных збудаванняў. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці ў пачатку гэтага года аналагічны комплекс пачаў працаваць у Астраўцы. Пастаўлена задача, каб у кожным раённым цэнтры былі такія аб’екты», — адзначыў Сяргей Кавальчук. Ён падкрэсліў, што ў кожнай з абласцей у бліжэйшыя пяць гадоў запланавана будаўніцтва як мінімум 2-3 такіх або падобных спартыўных комплексаў. У прыватнасці, у Гродзенскай вобласці фізкультурна-аздараўленчы комплекс з’явіцца ў Слоніме.

Гэтыя аб’екты, паводле слоў міністра, важныя і для развіцця прыярытэтных відаў спорту. Такіх, напрыклад, як плаванне, у якім на Алімпійскіх гульнях разыгрываецца звыш трох дзясяткаў камплектаў узнагарод, а таксама лёгкая атлетыка, футбол, гандбол, валейбол і баскетбол. Умовы даюць магчымасць займацца на базе комплексу ўвесь год.

«Не менш важна і развіццё масавага спорту. Месца для ўзвядзення комплексу выбрана вельмі ўдачна: вакол малады жылы раён, нямала сем’яў з дзецьмі», — адзначыў Сяргей Кавальчук. Ён выказаў упэўненасць, што аб’ект будзе запатрабаваны жыхарамі.

Прэв’ю: etcetera.media

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.