Вы тут

Sex-балясы. Трэнды часу


Як вы думаеце, што падчас каранцiну, самаiзаляцыi было для жанчын самае цяжкае? («Хаджу па доме на абцасах i п'ю кефiр з хрустальнага келiха. Гэта надае майму лайдацтву нейкую асаблiвую вытанчанасць».) Аказваецца, апроч iншага — немагчымасць «навесцi прыгажосць». («Сяджу дома, раву. Мой муж выцiрае мне слёзы. Я падумала, што гэта так мiла. Падыходжу да люстэрка... А ён мне тушшу, якая расцяклася, вусы прымаляваў...») У сэнсе, не самой прычасацца, а схадзiць у салон прыгажосцi. («Калi жонка не робiць дэпiляцыю падчас каранцiну, гэта значыць, што да яго яна рабiла яе не для цябе».) Ну, яшчэ трэнажорную залу наведаць. («— Дарагi, я на фiтнес. — Канешне, любая! — Дурань, ты павiнен быў сказаць, што мне не трэба!») А тут сядзi дома i нiкуды — нi нагой! Таму калi, напрыклад, у Маскве прадпiсалi прыпынiць работу касметычных i масажных салонаў, салярыяў, лазняў, саўн i iншых аб'ектаў па аказаннi падобных паслуг, прыгожы пол успрыняў гэта драматычна. Вiдаць, здагадалiся адразу, чым усё скончыцца можа.(«Каранцiнiяда-2020: сучаснае пяцiжор'е, перацягванне салаты, фiгурнае харчаванне, спартыўная хадзьба ў краму, лёгкая катлетыка, балконны спорт, вялабол, алкагольф...») Не хвалюйцеся, нiшто не вечнае. («Каранцiн скончыцца. А звычка адчыняць дзверы нагой застанецца».)


Я лепш раскажу прыемныя навiны. («Калi доўга-доўга глядзець на жанчыну, яна абавязкова дастане люстэрка».) Вучоныя спрагназавалi знешнасць слабага полу праз паўвека. Даследчыкi з Унiверсiтэта Хельсiнкi высветлiлi, што прывабныя жанчыны нараджаюць на 16 працэнтаў больш дзяцей, якiя таксама вылучаюцца прыгажосцю. («— Доктар, што рабiць? Я хачу нарадзiць, а муж адмаўляецца. — Ну i няхай адмаўляецца, нараджайце самi».) I з кожным годам колькасць прыгожых дзяўчат павялiчваецца. («Жанчына павiнна ведаць дзве рэчы: цану сабе i назву галактыкi, адкуль яна, зорка такая, звалiлася на вашу галаву».) Разам з тым вучоны Стывен Сцiрнс з Ельскага ўнiверсiтэта ўпэўнены, што ў людзей у будучынi зменшыцца рост i павялiчыцца вага. Вучоныя тлумачаць гэта тым, што цяпер менавiта такiя жанчыны нараджаюць часцей у параўнаннi з «лёгкiмi» i высокiмi. («—Якi твой рост? — 164 сантыметры. — А вага? Яшчэ меншая. 120 кiлаграмаў».)

Даследчыкi сышлiся на думцы, што ўжо ў найблiжэйшыя дзесяцiгоддзi прадстаўнiцы прыгожага полу будуць падобныя памiж сабой праз асiмiляцыю i iмiграцыю. («У Пецi было 15 апельсiнаў i 13 груш, а ў Машы прыгожая попа, трэцi памер грудзей i доўгiя ногi. Пытанне: цi патрэбны Пеця ў гэтай задачы, калi ўсе ўжо пачалi ўяўляць сабе Машу?») Праўда, сапраўднай рэдкасцю стануць вяснушкi, а таксама блакiтныя i зялёныя вочы. («Сустрэў сваю дзiцячую мару. Прайшоў мiма. Зрабiў выгляд, што не пазнаў».) Амерыканскiя даследчыкi МIТ высветлiлi, што жанчыны маюць больш перспектыў у палiтыцы i бiзнесе, таму што яны часцей адмаўляюцца ад хабару i больш клапоцяцца пра падапечных. («— Я — твая будучая жонка. — Па любовi цi па прымусе? — Гэта як сам захочаш. Захочаш — па любовi, а не захочаш — па прымусе».) Ну, гэта трэнды будучынi. Хоць колькi там да яе засталося? («Сорак гадоў — прышпiльны ўзрост. Адна сяброўка стала бабуляй. Другая сышла ў дэкрэт».) Але пакуль вернемся да рэалiй...

Пандэмiя змяняе моду. Iтальянскi дызайнер Цiцiяна Скарамуца лiчыць, што сёлета на пляжах будзе папулярнае трыкiнi — купальнiк, якi складаецца з лiфа, трусiкаў i... маскi ў тон. («— А ты чаго чакаў, што я здыму маску на першым спатканнi? Я не такая».) Дагэтуль свет высокай моды ў самаiзаляцыi дэманстравалi жонкi вядомых беларускiх i расiйскiх спартсменаў, запусцiўшы ў сецiве #подушкачеллендж. Гэта калi замест брэндавай сукенкi асновай вобразу становiцца... падушка. Як варыянт, можна было выкарыстоўваць коўдру. Вядома, такiя здымкi з'явiлiся ў iнтэрнэце з дазволу мужоў. («Дзяўчына забылася ўзяць у паездку тэлефон, планшэт i фотаапарат i, калi вярнулася, сама перастала верыць у тое, што некуды ездзiла».) Iм жа таксама сумна. («Сказаў жонцы, што хацеў бы паспрабаваць у ложку нешта новае. Яна паказала мне. як трэба надзяваць падкоўдранiк».) Карацей, абкручваеш вакол талii тую самую падушку, перацягваеш пасярэдзiне раменьчыкам — i гатова! Вельмi сексуальна атрымлiвалася... («Мне тут усе кажуць: разбярыся са сваiм жыццём... А я і ў падкоўдранiку заблытацца магу!»)

Далей — болей. На змену аднаму трэнду прыйшоў другi: прыгожы пол пачаў фатаграфавацца ў сукенках з... папяровых пакетаў. Такiя здымкi публiкавалiся пад хэштэгам #paperdresschallenge. («Многiя жанчыны сваёй вышэйшай адукацыяй такую дурнiцу ў сабе сапсавалi...») Што сказаць? Калi падушкамi цi коўдрамi сябе абкручвалi пераважна дзяўчаты мадэльнай знешнасцi, дык паперу пачалi нацягваць на сябе ўсе ахвотныя... («Жаночае каварства ў сацыяльных сетках: сфоткалася з сяброўкай, сябе адфаташопiла, а сяброўку не».) Апраўдвае занятак толькi тое, што флэшмоб бяскрыўдны, а настрой ён падымаў...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.