Вы тут

У БДУ вызначылi пераможцаў у адукацыйным конкурсе стартапаў для моладзi Startup Heart


У БДУ вызначылi пераможцаў у адукацыйным конкурсе стартапаў для моладзi Startup Heart. Найлепшай аказалася iнiцыятыва TheGreenWay студэнткi гiстарычнага факультэта БДУ.


TheGreenWay скiраваны на папулярызацыю аграэкатурызму ў Беларусi i прадугледжвае стварэнне мабiльнай праграмы для самастойных падарожжаў па экалагiчных «зялёных маршрутах» краiны. Магiстрантка гiстарычнага факультэта БДУ i па сумяшчальнiцтве кiраўнiк праекта Святлана ДАЛЮК вывучае тэму экалагiчнага турызму ўжо больш за пяць гадоў. Яна расказала, што iдэя стварэння такой iнфармацыйнай пляцоўкi з'явiлася некалькi гадоў таму:

— Я шмат падарожнiчала па розных краiнах. Заўважыла, што ў многiх парках ёсць карты i мабiльныя праграмы для больш зручных паездак. Падумала: чаму ў нас такога няма? Паступiўшы ў магiстратуру, расказала куратару аб сваёй iдэi стварэння мабiльнай праграмы, i яна мяне падтрымала.

Яшчэ падчас работы над дысертацыяй Святлана звярнула ўвагу на шэраг праблем, якiя стрымлiваюць развiццё экатурызму ў краiне. Адна з галоўных — адсутнасць дакладнай iнфармацыi аб «зялёных маршрутах», што аб'ядноўваюць разнастайныя прыродныя, этнаграфiчныя i культурныя славутасцi: унiкальныя ландшафты, месцы пражывання рэдкiх жывёл i iншае.

— У Беларусi, на жаль, пакуль што няма адзiнай анлайн-базы, дзе былi б прадстаўлены патрэбныя звесткi аб экалагiчных сцежках i iншых прыродных аб'ектах. Iх сотнi, але не многiя пра тое ведаюць, — адзначыла суразмоўнiца. — Дарэчы, калi турысты з iншых краiн хочуць арганiзаваць нейкую паездку, часта сутыкаюцца з тым, што не арыентуюцца ў месцазнаходжаннi стаянак уздоўж экамаршрутаў, дзе пры неабходнасцi можна пераначаваць. Таму хацелася стварыць бясплатную пляцоўку для аматараў падарожжаў, на якой будуць размешчаны звесткi аб аграсядзiбах, славутых гiстарычных мясцiнах, дамах рамеснiкаў, iнакш кажучы, з'явяцца комплексныя турыстычныя напрамкi. Кожны з iх будзе суправаджацца апiсаннем на рускай i англiйскай мовах з фотаздымкамi i водгукамi падарожнiкаў. Усе аб'екты будуць мець сiстэму пазначэнняў даступнасцi для дзяцей, людзей з iнвалiднасцю i з хатнiмi гадаванцамi. Гэта наша адна з галоўных мiсiй — зрабiць так, каб праграма была карысная для ўсiх катэгорый людзей.

Для праверкi iдэi на запатрабаванасць Святлана выступiла на Рэспублiканскiм конкурсе навуковых работ i Мiжнародным студэнцкiм экалагiчным кангрэсе, дзе праект быў адзначаны як перспектыўны. Пасля сабрала каманду спачатку сярод сваiх знаёмых, праз некаторы час знайшла некаторых спецыялiстаў праз конкурс сацыя-льных праектаў Social Weekend.

— Самае складанае ў распрацоўцы такой праграмы — згуртаваны калектыў. Трэба разумець, што наш праект у першую чаргу сацыяльны i мы не плануем зарабляць на iм вялiкiя грошы. Зараз у нас тры спецыялiсты, уключаючы мяне. Гэта вэб-распрацоўшчык Мiхаiл Чваркоў, бiзнес-аналiтык Андрэс Рыа, я ж адказваю за прасоўванне мабiльнай праграмы. На сёння мы працуем над праграмай для карыстальнiкаў android, пазней яна будзе даступная i для ios. Каб мабiльная праграма атрымалася карыснай i запатрабаванай, у яе трэба ўкласцi шмат сiл i, што немалаважна, грошай. Пакуль фiнан-саванне не шукаем, але ўжо ёсць тыя, хто гатовы нас падтрымаць i дапамагчы з пошукам iнвестараў, — расказала Святлана.

Праект TheGreenWay не мае крайнiх тэрмiнаў рэалiзацыi i можа пастаянна абнаўляцца па меры развiцця сеткi «зялёных маршрутаў» у краiне. Аднак Святлана кажа: «Зацiкаўленых у нашым прадукце шмат, асаблiва ў сувязi з каранавiрусам многiя хочуць арганiзаваць падарожжа па Беларусi, таму спадзяёмся, што атрымаецца закончыць работу ў найблiжэйшы час».

Даведка

Арганiзатарам конкурсу выступiў эканамiчны факультэт БДУ пры падтрымцы EPAM Belarus. Першы яго сезон прайшоў летась у маi i сабраў больш за 40 праектаў. Сёлета конкурс атрымаў статус мiжнароднага i аб'яднаў удзельнiкаў з Беларусi, Казахстана i ЗША.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Далучыцца да «зялёных маршрутаў»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».