Вы тут

Белкаапсаюз плануе адкрыць iнтэрнэт-крамы ва ўсiх раёнах краiны


Пра гэта расказала начальнiк упраўлення гандлю арганiзацыi Вольга КУНЦОВА.


— Першая крама падобнага фармату з'явiлася ў лютым у Верхнядзвiнску. На сённяшні дзень iх працуе ўжо 17 у розных рэгiёнах краiны, дзе прадстаўлены ўвесь асартымент. Усяго ў сiстэме Белкаапсаюза каля 6,6 тысячы гандлёвых аб'ектаў, у тым лiку прыблiзна 600 перасоўных аўтамакрам. Яны абслугоўваюць не толькi буйныя райцэнтры, але i самыя маленькiя населеныя пункты на некалькi жыхароў. На ўсiх аб'ектах працуе каля 40 тысяч прадаўцоў.

Старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый IВАНОЎ адзначыў, што арганiзацыя спажывецкага гандлю прысутнiчае ва ўсiх буйных населеных пунктах, даючы магчымасць працаўладкавання мясцоваму насельнiцтву, а таксама даючы магчымасць рэалiзоўваць прадукцыю з асабiстых падсобных гаспадарак.

— Мы маем каля 130 пунктаў прыдарожнага сэрвiсу на ўсiх найбуйнейшых магiстралях краiны. Акрамя таго, працуюць 12 заводаў па вытворчасцi мiнеральнай i негазiраванай пiтной вады, салодкiх i iншых напояў. Вядзецца работа па аўтаматызацыi бiзнес-працэсаў у сiстэме. У 600 крамах усё аўтаматызавана, але летась мы пачалi аб'ядноўваць iх у адзiную сетку, ствараць адзiны гандлёвы прадукт. Зрабiлi рэбрэндынг гандлёвых пунктаў, памянялi iх фармат. За мiнулы год адкрылася 155 новых крам. Дарэчы, цэны ў нас не вышэйшыя, чым у любым гандлёвым цэнтры, часам нават i нiжэйшыя. З прычыны папулярнасцi экалагiчна чыстай прадукцыi даём магчымасць набываць такiя тавары з адносна нiзкага цэнавага сегмента, прыцягваючы большую колькасць пакупнiкоў.

Разам з тым рэнтабельнасць сiстэмы спажывецкай кааперацыi па вынiках года склала 0,1 працэнта. Аднак Белкаапсаюз не плануе зачыняць магазiны ў невялiкiх населеных пунктах. «Зрабiць гэта — значыць паставiць маленькi крыжык на населеным пункце, бо для насельнiцтва такiя паслугi вельмi важныя. Таму ўтрымлiваем гэтыя крамы, даплачваючы прадаўцам за кошт iншых вiдаў дзейнасцi сiстэмы спажывецкай кааперацыi», — дадаў спiкер.

Актуальным пытаннем на сёння з'яўляецца i эфектыўная работа з сезоннымi прадуктамi. Сёлета Белкаапсаюз экспартаваў у Расiю каля 90 тон клубнiц — высакаякасных ягад, закупленых як у жыхароў Лунiнецкага раёна, так i ў фермерскiх гаспадарак Брэсцкай вобласцi. Сярод iх — Драгiчынскi, Баранавiцкi, Iванаўскi раёны. Пра гэта расказала начальнiк упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана СКIНДАР:

— Сёлета з-за эпiдэмii паўсталi некаторыя цяжкасцi з экспартам клубнiц, у тым лiку праз абмежаваннi, якiя ўвёў расiйскi бок. Да таго ж надвор'е пагоршыла ўмовы для нарыхтоўкi гэтай ягады. Тым не менш разлiчваем захаваць аб'ёмы мiнулага года. Частка ягады цяпер перапрацоўваецца для вiнзаводаў, на сокi, для кансервавых прадпрыемстваў. Таксама ўжо праведзена дагаворная работа з рознымi перапрацоўчымi прадпрыемствамi дзiкарослай прадукцыi, вызначаны аб'ёмы пастаўкi, часткова абумоўленыя цэны i гэтак далей. Сёлета чакаецца добры ўраджай чарнiц, — умовы надвор'я спрыяюць вядзенню iх нарыхтовак. Уся работа па арганiзацыi такой дзейнасцi для сезону масавай закупкi сельскагаспадарчай i дзiкарослай прадукцыi традыцыйна праводзiлася загадзя, з зiмы. На сёння цяжка сказаць, якая складзецца экспартная цана, але па закупачнай на тэрыторыi краiны мы ўжо вызначаемся — пакуль яна будзе не нiжэйшая за 2-3 рублi за кiлаграм свежых ягад.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: cre.ru

Загаловак у газеце: Рэбрэндынг у «райпо»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».