Вы тут

Ці з'явіцца ў Шаркаўшчыне домабудаўнiчы камбiнат?


Вытворчасць, дарогi i жыллё. З такiмi пытаннямi iшлi на прыём да кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта ў Шаркаўшчыне

Першыя на прыём да Iгара Сергеенкi звярнулiся два iнвестары. У Шаркаўшчыне яны хочуць адкрыць домабудаўнiчы камбiнат. Ужо набытыя пляцоўка i будынак пад вытворчасць каркасных дамоў. Праект амаль гатовы. На заводзе плануюць працаўладкаваць 50-60 чалавек. У iнвестараў гатовы бiзнес-план, створаны праекты дамоў, прапрацаваны рынкi за мяжой. Бiзнесмены просяць дапамогi ў дадатковым фiнансаваннi i выдзяленнi сродкаў з iнвестфонду аблвыканкама. Але праблема ў тым, што з гэтай крынiцы грошы можна атрымаць на куплю абсталявання, а яны патрэбныя на будаўнiча-мантажныя работы. Усе запазычаннi пасля запуску вытворчасцi iнвестары абяцаюць паступова вярнуць. Iгар Сергеенка адзначыў, што пытанне разгледзяць з прыцягненнем спецыялiстаў i дадуць адказ. «Тэма важная. Ствараюцца рабочыя месцы, таму ў рамках закона дапаможам вам», — сказаў ён.


Жыхарка аграгарадка Лужкi звярнулася з асабiстым пытаннем. Жанчына раней атрымлiвала крэдыт на рэканструкцыю дома, цяпер ёй зноў патрэбныя грошы на гэтыя ж мэты. Але па законе двойчы выдаваць падобны крэдыт нельга. «Разбяромся з вашай справай. Для гэтага i iснуюць прыёмы, каб у такой нестандартнай сiтуацыi знаходзiць рашэннi», — заўважыў Iгар Сергеенка.

Звярталiся людзi i з просьбай адрамантаваць дарогi. Жыхар вёскi Сталiца ад iмя вяскоўцаў прасiў заасфальтаваць гравiйную дарогу Германавiчы — Прамяны даўжынёй 2,5 кiламетра. Уздымалася пытанне рамонту дарогi да могiлак у аграгарадку Вялiкае Сяло. Гэта палявая дарога, у непагадзь па ёй нi прайсцi нi праехаць. У найблiжэйшы час яе прывядуць у парадак. У першым выпадку работы спатрэбяцца больш маштабныя, таму налета маюць намер прыступiць да распрацоўкi неабходнай дакументацыi.

На прыём да кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта звярнулася больш за дзесяць чалавек. Прасiлi ў тым лiку дапамагчы вярнуць пазычаныя нядобрасумленнаму знаёмаму грошы i прыцягнуць яго да адказнасцi, вырашыць зямельную спрэчку. Закраналiся пытаннi павелiчэння магутнасцi мясцовых электрасетак для ацяплення i гарачага водазабеспячэння з дапамогай электрычнасцi ў прыватных дамах, выдання кнiгi. Усе пытаннi ўзятыя на кантроль.

Падводзячы вынiкi сустрэчы, Iгар Сергеенка адзначыў, што Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта працягвае праводзiць прыёмы грамадзян. Сёлета яе прадстаўнiкi маюць намер наведаць усе раёны Беларусi. «Прыём у Шаркаўшчыне паказаў, што райвыканкам прымае меры па вырашэннi надзённых жыццёвых праблем жыхароў. Сёння прыём атрымаўся разнапланавы, агучвалiся тэмы развiцця бiзнесу, асфальтавання вулiц, выдзялення крэдытаў для рамонту жылля, энергазабеспячэння. Частка пытанняў вырашалася на месцы, iншыя будуць яшчэ вывучацца», — расказаў Iгар Сергеенка.

Ён нагадаў, што нядаўна кiраўнiк дзяржавы падпiсаў распараджэнне аб дадатковых мерах па вырашэннi актуальных пытанняў жыццядзейнасцi насельнiцтва. Прыём у Шаркаўшчыне паказаў своечасовасць такога дакумента, таму што ў зваротах людзей гучалi прапiсаныя ў iм тэмы.

Паводле БелТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.