Вы тут

Губернатара Хабараўскага краю Расіі затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі забойства


Губернатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала затрымалі 9 ліпеня па падазрэнні ў арганізацыі забойства і арганізацыі замаху на забойства. СК РФ распачаў супраць яго крымінальную справу, паведамляе ТАСС.


Па дадзеных СК, Фургал затрыманы ў сувязі з расследаваннем шматэпізоднай справы ў дачыненні да арганізаванай злачыннай групоўкі, якая мае дачыненне да здзяйснення шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў супраць бізнесменаў у 2004-2005 гадах у Хабараўскам краі і Амурскай вобласці.

ТАСС паведамляе, што кіраўнік Хабараўскага краю падазраецца як мінімум у двух эпізодах арганізацыі забойстваў і аднаго замаху на забойства.

Фургал быў затрыманы сілавікамі ля свайго дома, ён не паспеў прызначыць часова выконваючага абавязкі.

Прэв’ю: amurmedia.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.