Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: У Беларусі каля 500 цяжарных і жанчын, якія сталі маці, з COVID-19


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі налічваецца каля 500 цяжарных і жанчын, якія сталі маці, у якіх дыягнаставалі каранавірусную інфекцыю. Пра гэта, як перадае агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміла на прэс-канферэнцыі 9 ліпеня галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Людміла Кеда.


— Сярод іх не было цяжкіх выпадкаў хваробы, — адзначыла Кеда. — Прыкладна ў 20-30% пацыентак выявілі каранавірусныя пнеўманіі, але не цяжкія.

Таксама спецыяліст патлумачыла, што з пачатку пандэміі COVID-19 у рэспубліцы былі вызначаны радзільныя дамы або аддзяленні для аказання медыцынскай дапамогі будучым маці і парадзіхам з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю ці ўжо з ўдакладненым дыягназам. У Мінску, напрыклад, гэта радзільня 6-й гарадской клінічнай бальніцы.

Акрамя таго, ва ўсіх радзільных аддзяленнях і радзільнях краіны абмежаваныя наведванні сваякоў і прыпыненыя партнёрскія роды.

Што тычыцца нараджэння немаўлят у мам з дыягназам COVID-19, то, як падкрэсліла Кеда, усе яны здаровыя.

Прэв’ю: 365info.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».