Вы тут

«Беларуськалій» у чэрвені ўстанавіў рэкорды па адгрузцы і экспарце ўгнаенняў


ААТ «Беларуськалій» у чэрвені ўстанавіла рэкорды па адгрузцы і экспарце ўгнаенняў, гаворыцца на сайце прадпрыемства.


«Руднікамі ААТ «Беларуськалій» устаноўлены абсалютны рэкорд па выдачы руды — 5 004 057 т. Валавы выпуск хлорыстага калію склаў 1 142 293 т.

Прадпрыемствам адгружана 1 123 831 т угнаенняў — гэта максімальная лічба за ўсю гісторыю», — адзначаецца ў паведамленні «Беларуськалія».

Аб’ём паставак калійных угнаенняў на экспарт у чэрвені таксама з’яўляецца максімальным сярод аб’ёмаў штомесячных паставак і складае 1 069 600 т (на 16,9 працэнта вышэй за ўзровень чэрвеня 2019 года і на 0,5 працэнта вышэй за папярэдні рэкорд у жніўні 2019 года).

Больш таго, экспартныя пастаўкі за II квартал бягучага года перасягнулі даныя аналагічнага перыяду 2019-га і аказаліся вышэйшымі за папярэдні максімальны паказчык у I квартале мінулага года.

Прэв’ю: wikipedia.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».