Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 9 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 64 411 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 099 571 тэст на каранавірус.
53 609 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 449 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 12,2 млн, пры гэтым больш за 553 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 3 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,7 млн, Індыя — больш за 767 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: vesti14.ru
Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.
Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.
Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.