Вы тут

Знiжкi ў арэнднай плаце сталi найбольш папулярнай мерай падтрымкi суб'ектаў гаспадарання сiстэмы аблспажыўсаюза


Як расказаў «МС» старшыня камiтэта эканомiкi Брэсцкага аблвыканкама Мiхаiл САМАЛАЗАЎ, работа па рэалiзацыi ўказа № 143 пачалася з разгляду адпаведных пытанняў на сесii аблсавета. Яшчэ 18 мая дэпутаты прынялi рашэнне «Аб памяншэннi ставак адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб». Гэтым рашэннем у другiм i трэцiм кварталах удвая знiжаецца памер ставак адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i фiзiчных асоб, якiя з'яўляюцца iх плацельшчыкамi.


Распараджэннем старшынi аблвыканкама створана рабочая група па разглядзе пытанняў падтрымкi эканомiкi i каардынацыi работы па рэалiзацыi ўказа. Аналагiчныя рабочыя групы створаны ў 19 гарадскiх i раённых выканаўчых камiтэтах. Саветы на месцах надзялiлi свае выканкамы паўнамоцтвамi па аказаннi асобных вiдаў падтрымкi гарадскiм i раённым выканкамам. Гэта зроблена для аператыўнага вырашэння пытанняў.

— I ўсё гэта своечасова, — падкрэслiвае старшыня камiтэта эканомiкi. — Бо для атрымання дапамогi неабходна найперш аформiць дакументы. Каб чалавеку лягчэй было арыентавацца, нарматыўную базу па гэтай тэме, даведачны матэрыял, узоры дакументаў размясцiлi на сайтах раённых i гарадскiх выканкамаў.

Паводле iнфармацыi камiтэта эканомiкi, людзi скарысталiся магчымасцю атрымаць iльготы i знiжкi. Па стане на 1 лiпеня 206 юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам вобласцi было дадзена льгот на суму 743,6 тысячы рублёў. Лiчба павялiчваецца кожны тыдзень у сярэднiм на 4-5 працэнтаў. Яна ўключае адтэрмiноўку i растэрмiноўку выплаты падаткаў, падатковы крэдыт, памяншэнне сумы падатку на нерухомасць i зямлю, сумы арэнднай платы за маёмасць i зямельныя ўчасткi. З улiкам памяншэння ставак адзiнага падатку сума падтрымкi склала 2612 рублёў, з якiх 82,5 працэнта прыходзiцца на недзяржаўны сектар эканомiкi.

Дзеянне ўказа адчулi на сабе i рэзiдэнты СЭЗ «Брэст». Адмiнiстрацыя свабоднай эканамiчнай зоны сваiм рашэннем у два разы паменшыла суму арэнднай платы ў другiм i трэцiм кварталах года за зямельныя ўчасткi, якiя рэзiдэнты СЭЗ атрымалi ў арэнду.

Як вядома, ад наступстваў пандэмii моцна пацярпелi гандлёвыя цэнтры i рынкi недзяржаўных формаў уласнасцi. Iх уласнiкам адразу пасля прыняцця дакумента былi накiраваны лiсты з прапановамi знiжэння памераў арэнднай платы. 45 уласнiкаў рынкаў i гандлёвых цэнтраў у вобласцi прынялi рашэнне аб знiжэннi арэнднай платы, адзначаюць у камiтэце эканомiкi. З улiкам даходаў i вiду дзейнасцi памеры знiжэння вагаюцца ад 10 да 50 працэнтаў. На iншых рынках i гандлёвых цэнтрах арэндная плата не павялiчвалася i захавалася на ранейшым узроўнi. Адтэрмiноўка па арэнднай плаце даецца арандатарам на падставе заявы. Асобныя гаспадары названых прадпрыемстваў не налiчваюць пеню ў выпадку пратэрмiноўкi па арэндных плацяжах.

На рынках аблспажыўсаюза рашэннi па знiжэннi арэнднай платы прымаюцца зыходзячы са спецыфiкi дзейнасцi арандатара, у асобных выпадках ён цалкам вызваляецца ад аплаты. Райспажыўсаюзы на сваiх рынках выкарыстоўваюць розныя формы падтрымкi прадпрымальнiкаў — усё залежыць ад сiтуацыi. Як паведамiў старшыня Лунiнецкага райспажыўтаварыства Максiм СУМАР, ад прапанаванай адтэрмiноўкi арэнднай платы лунiнецкiя прадпрымальнiкi адмовiлiся. Людзi пралiчваюць, як iм выгадна, — усё роўна ж плацiць. Але яны з удзячнасцю прынялi магчымасць павелiчэння тэрмiну плацяжоў з 10 да 25 чысла кожнага месяца i адмову ад налiчэння пенi ў выпадку некалькiх дзён затрымкi аплаты.

Старшыня Iвацэвiцкага райспажыўтаварыства Алена КУРАТНIК паведамiла, што рашэннем райвыканкама для ўсiх 13 пунктаў грамадскага харчавання прыняты панiжальны каэфiцыент арэнднай платы на зямлю i нерухомасць.

— Гэта значыць, у другiм i трэцiм кварталах нашы кавярнi, сталоўкi, буфеты будуць плацiць толькi 10 працэнтаў ад памеру арэнды. Для нас гэта вельмi iстотная знiжка, — падкрэслiла Алена Мiкалаеўна. — Прадпрыемствы грамадскага харчавання атрымаюць магчымасць нагнаць упушчанае, умацаваць сваё фiнансавае становiшча.

Кiраўнiк Бярозаўскага райспажыўтаварыства Анатоль ВАЙТЭНКА адзначыў, што для сваiх прадпрымальнiкаў, якiя часова закрылi гандлёвыя пункты на рынку, райспажыўтаварыства пакiнула месцы з аплатай 50 працэнтаў арэнды. «Страты нясём вялiкiя», — падкрэслiў Анатоль Рыгоравiч.

Згодны з калегам старшыня Столiнскага райспажыўтаварыства Сяргей КРЫЖЫК. У Столiне забяспечылi панiжэнне арэнднай платы нават буйным партнёрам, якiя гандлююць мэбляй i iншымi прамысловымi таварамi. А вось для пунктаў грамадскага харчавання спажыўтаварыства, як i ў Iвацэвiчах, райвыканкам ужыў панiжальны каэфiцыент на арэнду зямлi i нерухомасцi. Гэта асаблiва актуальна для кавярняў, сталовак у Столiне, Рэчыцы, Давыд-Гарадку.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Загаловак у газеце: Ад прадпрымальнiка з рынку да рэзiдэнта СЭЗ «Брэст»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.