Вы тут

Музычны тэлеканал «RU.TV Беларусь» арганiзаваў пляцоўку для дэманстрацыi сваiх талентаў


Музычны тэлеканал «RU.TV Беларусь» арганiзаваў для маладых артыстаў пляцоўку для дэманстрацыi сваiх талентаў. На працягу месяца юныя выканаўцы ад 4 да 16 гадоў маглi падаць заяўку на ўдзел у новым тэлевiзiйным конкурсе «Гатовы да ЭфiRU», прэм'ерны выпуск якога выйшаў у мiнулую суботу.


— У аснове нашага праекта ляжыць iдэя пра тое, што на шляху да сваёй мары трэба адчынiць некалькi дзвярэй — навучыўшыся чамусьцi новаму, ты зможаш дасягнуць таго, пра што марыш. Для многiх таленавiтых людзей такiмi дзвярыма з'яўляюцца, напрыклад, тэлебачанне, радыё i iнтэрнэт, дзе талент можа ацанiць шматлiкая аўдыторыя. «Гатовы да ЭфiRU» — якраз шанц паказаць, на што ты здольны, i атрымаць вопыт работы на тэлевiзiйнай пляцоўцы, у эфiры музычнага тэлеканала, — адзначае адна з арганiзатараў праекта, прадзюсар i спявачка Настасся Цiхановiч. — У адрозненне ад звычайнага конкурсу, на тэлевiзiйным праекце задача выканаўцаў — перадаць праз камеру гiсторыю сваёй песнi ды разам з тым быць вакальна i артыстычна настолькi пераканаўчым, каб яго пачуў кожны, хто знаходзiцца каля тэлевiзара. Тут патрэбны асаблiвы талент i здольнасцi. У нас работа пачалася яшчэ да пачатку здымак конкурсных нумароў, калi для ўдзельнiкаў былi арганiзаваны майстар-класы па вакале — ад педагога Настассi Конанавай — i акцёрскiм майстэрстве — ад актрысы тэатра i кiно Люсi Асмалоўскай. Паколькi дзецi знаходзiлiся ў розных гарадах, то сустрэчы з майстрамi праводзiлi ў фармаце анлайн. Непасрэдна на здымках усе ўдзельнiкi прадэманстравалi сур'ёзную настроенасць працаваць i вялiкае жаданне перамагчы. Цяпер кожную суботу ўвечары юныя артысты чакаюць падтрымкi тэлегледачоў, бо па правiлах конкурсу аднаго з двух удзельнiкаў фiналу ў кожным выпуску выбiрае тэлеаўдыторыя.

Усяго на прапанову адгукнулася больш за сотню чалавек. Геаграфiчна гэта маладыя спевакi з розных куткоў Беларусi: ад Мiнска да Брэста, ад Рэчыцы да Барысава, ад Мiкашэвiч да Хойнiкаў. Арганiзатарамi вакальнага праекта выступiлi кiнастудыя «Гумарынка» i прадзюсарскi цэнтр народных артыстаў Беларусi Ядвiгi Паплаўскай i Аляксандра Цiхановiча, а яго вядучымi сталi юная спявачка Ганна Юркевiч i шоўмен Аляксандр Серыкаў. Менавiта яны падтрымлiваюць канкурсантаў, апавядаюць (па аўторках у 20.00) у дзённiках пра закулiссе праекта i арганiзуюць сустрэчы з вядомымi экспертамi ў свеце музыкi — прадзюсарамi, спевакамi, клiпмейкерамi, кампазiтарамi, педагогамi, якiя дапамогуць сарыентавацца на шляху да вялiкай сцэны. У кожным выпуску ўдзельнiчаюць восем канкурсантаў, якiя прайшлi папярэднi адбор. Дарэчы, у сувязi з эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй у першым сезоне абмежавалiся анлайн-кастынгам — удзельнiкаў выбiралi па вiдэазапiсах (патрабавалася жывое выкананне любiмай песнi). Галоўным крытэрыем, безумоўна, быў узровень вакальных даных i артыстычных здольнасцяў, але глядзелi таксама i на ўменне трымацца перад камерай.

У першым сезоне канкурсанты дэманструюць свае таленты на сцэне, а ацэньвае iх прафесiйнае журы (з экранаў тэлевiзара), у складзе якога — Георгiй Калдун, Алена Ланская i Хелена Мерааi. Тэлегледачы могуць падтрымаць сваiх фаварытаў, прагаласаваўшы анлайн. Тых, хто набярэ найбольшую колькасць балаў, чакаюць у фiнале шоу. А пераможца атрымае прыз — здымкi клiпа на аўтарскую песню i ратацыю яго на канале «RU.TV Беларусь». Сачыць за развiццём падзей гледачы змогуць у тэлеэфiры кожную нядзелю па суботах у 20.00, а таксама ў iнтэрнэт-прасторы — Instagram@gotov_k_efiru i на ютуб-канале «RU.TV Беларусь».

Алена ДРАПКО

Фота дадзена арганiзатарамi праекта

Загаловак у газеце: Знайсцi свае дзверы на вялiкую сцэну

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.