Вы тут

КДБ распавёў пра падрабязнасці справы Белгазпрамбанка


Начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак распавёў падрабязнасці справы Белгазпрамбанка ў эфіры АНТ.


Затрыманы больш за 20 чалавек, у тым ліку экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка. Ужо вядомыя некаторыя эпізоды, якія ляглі ў аснову абвінавачання.

«Калі сцісла, то сутнасць бізнесу заключаецца ў наступным. «ПрыватЛізінг» рэалізоўваў насельніцтву тавары ў растэрміноўку або лізінг і разлічваўся з прадаўцом за кошт крэдытных рэсурсаў банка. Такім чынам, паспяховасць дзейнасці кампаніі напрамую залежала ад умоў, на якіх банк даваў крэдытныя рэсурсы. Кіраўніцтвам банка, у тым ліку старшынёй праўлення Віктарам Бабарыкам, прадпрымальнікам была пастаўлена ўмова: за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб крэдытаванні на выгадных умовах яны павінны былі прадастаўляць частку прыбытку ў выглядзе так званага адкату», — сказаў Канстанцін Бычак.

«На імя юрыста банка, а таксама супрацоўніка банка і па сумяшчальніцтве блізкага сябра Бабарыкі былі заснаваны шэраг замежных суб'ектаў гаспадарання, якія ўвайшлі ў склад заснавальнікаў «ПрыватЛізінгу». Адначасова з тым у афшорных юрысдыкцыях для Бабарыкі і астатніх удзельнікаў злачыннай групы былі адкрыты так званыя фірмы-кашалькі, на якіх акумулявалася незаконнае грашовае ўзнагароджанне. Да банкаўскіх рахункаў гэтых фірмаў-кашалькоў эмітаваны пластыкавыя плацёжныя карткі», – працягнуў Канстанцін Бычак.

Як высветлена падчас следства і як цяпер распавядаюць падазраваныя, ніякага практычнага ўдзелу ў дзейнасці «ПрыватЛізінгу» яны не прымалі. Атрыманне імі часткі прыбытку было абумоўлена выключна рашэннямі аб крэдытаванні прадпрыемства на выгадных умовах, якія яны прымалі як службовыя асобы банка.

У эфіры тэлеканала адзначана, што чатыры гады таму банкам зацікавіліся кантралюючыя органы. І схему спрасцілі: грошы перадавалі проста ў кабінеце тагачаснага намесніка кіраўніка Белгазпрамбанка Кірыла Бадзея. Паводле яго паказанняў, фактычным кіраўніком па атрыманні незаконных грашовых узнагарод ад «ПрыватЛізінгу» з’яўляўся экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка.

Канстанцін Бычак адзначыў, што следства валодае неабвержнымі доказамі датычнасці ўсіх фігурантаў крымінальнай справы да інкрымінаваных ім злачынстваў.

«Так, ажыццяўляючы пераводы грашовых сродкаў па рахунках замежных арганізацый, распараджаючыся імі з выкарыстаннем плацёжных банкаўскіх пластыкавых картак, удзельнікі злачыннай схемы пакідалі адпаведныя сляды, якія пры дапамозе нашых замежных калегаў дазволілі следству высветліць усе акалічнасці, якія падлягаюць доказу па такім злачынстве, як атрыманне хабараў», — падкрэсліў ён.

Прэв’ю: dw.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?