Яна пройдзе 1 і 2 жніўня анлайн на платформе Еnzostream.
Яе мэтавая аўдыторыя — неабыякавыя бацькі, якія хочуць вызначыцца з адукацыйнай траекторыяй для свайго дзіцяці, педагогі, настаўнікі, метадысты, рэпетытары і ўсе, хто працуе ў сферы нефармальнай адукацыі.
1 жніўня (з 10.00 да 11.30) адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму «Хто заказчык адукацыі?» Дзяржава ці бацькі? Якая роля адводзіцца школе? Дзе мы згубілі сваіх дзяцей?
У гэты ж дзень з 11.30 да 14.00 таксама адбудзецца панэльная дыскусія «Матывацыя да навучання». На абмеркаванне выносяцца наступныя праблемныя пытанні. Якой павінна быць матывацыя: унутранай ці знешняй, уласнай ці прымусовай? Арсенал бацькоў: знешнія стымулы і санкцыі, перамовы і шантаж. Ацэнка ці адзнака: у чым розніца? Неўроз выдатніцы, ці чаму не працуюць словы «табе гэта ў жыцці спатрэбіцца»?
2 жніўня (з 10.00 да 13.00) у цэнтры ўвагі апынуцца магчымасці, эфектыўнасць і бяспека анлайн-адукацыі. Удзельнікі дыскусіі будуць шукаць адказы на пытанні, ці можа анлайн-навучанне замяніць наведванне класа? Наколькі трывала замацоўваюцца веды і навыкі з анлайн-урокаў? Каму падыходзіць анлайн-навучанне: псіхатыпы і асобасныя асаблівасці дзіцяці. Досвед практычна пераводу заняткаў у анлайн: тэхнічныя аспекты, інструменты і дапушчаныя памылкі.
З 13.00 да 14.00 арганізатары прапануюць абмеркаваць траекторыі адукацыі: методыкі, прыярытэты і персаналізацыю.
Падчас трансляцыі можна будзе задаваць пытанні спікерам. Таксама сваё пытанне можна задаць па e-mail t.grinko@enzostream.com. Самыя цікавыя і вострыя пытанні, якія паступяць да 26 ліпеня, будуць уключаны ў праграму.
Спікеры канферэнцыі:
Валянціна ЧЭКАН
Наста БАЗАР
Андрэй ГРЫГОР’ЕЎ
Ягор ДАЎГАЛЕВЕЦ
Яўгеній ЛУФЕРЧЫК
Спецыяліст па архітэктуры і пабудове адукацыйных сістэм, менеджар адукацыйных устаноў, менеджар рэалізацыі STEAM-падыходу ў адукацыі, метадыст арганізацыі і забеспячэння даследчай дзейнасці і фарміравання даследчай кампетэнцыі ва ўдзельнікаў адукацыйнага працэса.
Сяргей ДРАНТУСАЎ
намеснік дырэктара па развіцці Panda English School.
Мікалай ЗАПРУДСКІ
Святлана ІВАНЮШЫНА
Спіс спікераў яшчэ ўдакладняецца.
Арганізатары канферэнцыі, разумеючы ўсю каштоўнасць тэмы, падрыхтаванага кантэнту і вопыту спікераў, робяць мерапрыемства бясплатным для бацькоўскай і педагагічнай супольнасці, але шукаюць партнёраў — людзей і праекты, якія могуць падтрымаць ініцыятыву адукатараў. Па тэхнічных прычынах доступ да канферэнцыі можа быць абмежаваны колькасцю ў 400 чалавек. Таму ў ахвотных ёсць магчымасць падтрымаць арганізатараў на сайце рэгістрацыі грашовым унёскам.
Кантакты для партнёраў: t.grinko@enzostream.com
Калі дата або час правядзення анлайн-канферэнцыі не зусім зручны, арганізатары абяцаюць прадаставіць доступ да поўнага відэазапісу з усімі пытаннямі і адказамі.
Для рэгістрацыі трэба прайсці па спасылцы.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.