Вы тут

Абвешчаны лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы


Пастановай Вышэйшай Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы вызначаныя пераможцы прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2019–2020 гады. Аб гэтым паведаміў афіцыйны сайт Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.


Сярод лаўрэатаў сёлета — народныя артысты Беларусі: кінарэжысёр Анатоль Алай (за стварэнне дакументальных фільмаў), тэатральны і кінарэжысёр, кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандр Яфрэмаў (за пастаноўку спектакляў рускай і сусветнай драматургіі, стварэнне фільмаў патрыятычнага і выхаваўчага характару), а таксама аўтарскі калектыў у складзе Ірыны Марголінай, Аксаны Чаркасавай, Алены Пяткевіч і Ірыны Кадзюковай (за стварэнне анімацыйных фільмаў з цыклу «Казкі старога піяніна», што распавядаюць пра жыццё і творчасць вялікіх кампазітараў свету). Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца, як плануецца, 16 ліпеня падчас адкрыцця Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску-2020».

Нагадаем, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва ўручаюцца з 2002 года і прысуджаюцца раз на два гады — за стварэнне выбітных літаратурных і мастацкіх твораў, якія садзейнічаюць умацаванню стасункаў братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — удзельніцамі Саюзнай дзяржавы. У 2018-м уладальнікамі высокіх узнагарод сталі кампазітар, народны артыст Расіі Алег Іваноў, балетмайстар, народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў, аўтарскі калектыў у складзе дырыжора, народнага артыста Расіі Валерыя Палянскага і заслужанага работніка культуры РФ Аляксандра Шаніна.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота: soyuz.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.