Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Спакой вам на гэтым тыднi будзе толькi снiцца. Аднак паспрабуйце ўсё ж заняць чакальную пазiцыю i назапасiць сiлы. Тады вашы намаганнi прывядуць вас да перамогi над абставiнамi. Паспрабуйце заняць у адносiнах да начальства нейтральную пазiцыю, iнакш у калег узнiкнуць пытаннi. У чацвер не цягнiце з рашэннем сямейных праблем, шчыра скажыце, што вас не задавальняе. У выхадныя адпраўляйцеся за горад.


ЦЯЛЕЦ. Асноўнымi падзеямi тыдня могуць стаць справы, звязаныя з сям'ёй i домам. У гэтай сферы зоркi прадракаюць шмат новага, вашы блiзкiя могуць пазбавiцца звыклых арыенцiраў. Памятайце, што любыя змены добрыя толькi ў разумных межах. На працягу ўсяго тыдня вы з лёгкасцю зможаце лiквiдаваць практычна любы канфлiкт на рабоце. У суботу вас могуць наведаць каштоўныя iдэi — паспрабуйце iх ажыццявiць.

БЛIЗНЯТЫ. На гэтым тыднi пачнуць рэалiзоўвацца вельмi важныя для вас планы, у першую чаргу гэта датычыцца асабiстага жыцця. Паспрабуйце быць гранiчна сумленнымi з сабой, гэта якасць дазволiць стаць гаспадаром сiтуацыі. Выдатны час для адпачынку i прыемнага падарожжа, што будзе вельмi карысна для здароўя. Адпачынак у коле сям'i ў выхадныя днi прынясе радасць.

РАК. Варта звярнуць увагу на меркаванне навакольных. Блiзкiя людзi жадаюць вам дабра i могуць даць каштоўную параду. Успрымайце дробязi, якiя адбываюцца з вамi, як сiгналы, што паказваюць, у якiм кiрунку скарэктаваць свае паводзiны. У прафесiйнай сферы вас чакае падвышэнне зарплаты i кар'ерны рост.

ЛЕЎ. На гэтым тыднi не спрабуйце нiчога вырашаць з дапамогай сiлы i лаянкi. Затое ўспрымальнасць i гнуткасць дазволяць дамагчыся добрых вынiкаў. У сярэдзiне тыдня можаце апынуцца перад неабходнасцю зрабiць выбар — дзейнiчайце спакойна, абдумана i без паспеху. У суботу можаце занадта эмацыянальна рэагаваць на падзеi, што адбываюцца, таму варта паклапацiцца пра тое, каб дзень прайшоў лёгка i прыемна. Выберыцеся на пляж або ў грыбы, правядзiце час у кампанii сяброў i не думайце аб праблемах.

ДЗЕВА. У пачатку тыдня спатрэбяцца дакладны разлiк, хуткае рашэнне i ўменне згуртаваць калектыў. У аўторак ваша актыўнасць i энергiчнасць дазволяць зрушыць з мёртвага пункта назапашаныя справы. Пры гэтым сiлы лепш накiраваць на самую важную мэту, а не растрачваць iх па дробязях. Блiжэй да канца тыдня будзьце больш стрыманыя i асцярожныя, не спрабуйце прабiць iлбом сцяну, адзiнае, чаго вы даможацеся — галаўны боль. У выхадныя займiцеся разграбаннем назапашаных хатнiх цi дачных спраў.

ШАЛI. У разгар лета настрой (ды i стан) можа стацца абсалютна непрацоўным. Паспрабуйце сабрацца, паколькi менавiта цяпер вы зможаце вырашыць нават самыя, здавалася б, непераадольныя праблемы ў прафесiйнай сферы. Калi, вядома, не будзеце марнаваць час i сiлы на крытыку навакольных i жаль да сябе любiмага. Ну цi адпраўляйцеся ў адпачынак.

СКАРПIЁН. На гэтым тыднi вас чакае сапраўдны фiнансавы поспех: справы iдуць у гару, вы адчуваеце, што робiце ўсё правiльна. Але не забывайце i пра асабiстае жыццё. Добры час для адпачынку ў падарожжы — яно падорыць яркiя падзеi i прыемныя ўражаннi. Нядзеля схiляе да планавання найблiжэйшай будучыні. Паспрабуйце менш сумнявацца i больш дзейнiчаць, тады лёгка справiцеся са шматлiкiмi праблемамi.

СТРАЛЕЦ. Вы разумныя i iранiчныя, вашы словы цяпер трапляюць проста ў цэль, праўда, сваю думку часам лепш пакiнуць пры сабе, каб не сапсаваць адносiны з калегамi або сябрамi. На рабоце пакажыце сябе спакойным i ўраўнаважаным чалавекам, якi не раздражняецца па дробязях, але i не дазваляе садзiцца сабе на шыю. Вашы намаганнi будуць адзначаны i ўзнагароджаны. Вас чакае прэмiя або дадатковы заробак.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыднi будуць удалымi паездкi i падарожжы. У панядзелак вашы iдэi i задумы падтрымаюць. У аўторак варта навесцi парадак, усё раскласцi па палiчках, нават уласныя думкi i пачуццi. У сярэдзiне тыдня хтосьцi будзе пiльна сачыць за вашымi справамi i зробiць высновы, якiя могуць сур'ёзна паўплываць на ваш лёс. Так што не лянуйцеся i не сыходзьце ад адказнасцi.

ВАДАЛIЎ. Ваш сацыяльны статус досыць трывалы, але ў сярэдзiне тыдня спатрэбiцца падтрымка начальства — звяртаючыся з просьбай, праявiце дыпламатыю i такт. У аўторак цi сераду паспрабуйце быць больш гнуткiмi пры абмеркаваннi дзелавых пытанняў з калегамi, не настойвайце на сваiм пункце гледжання, выслухайце ўсе пазiцыi. У пятнiцу ўважлiва сачыце за тым, што адбываецца вакол вас, не выключаны падман, лiслiвасць i манiпуляцыi.

РЫБЫ. Неабходна быць больш уважлiвымi i асцярожнымi. Вакол вас плятуцца iнтрыгi. У аўторак не ўвязвайцеся нi ў якiя, нават бяскрыўдныя, авантуры. Спрыяльная творчая дзейнасць, магчыма з'яўленне новых iдэй. У асабiстым жыццi можаце адчуць расчараванне. Затое потым вас чакае новая рамантычная сустрэча.

Фота: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.