Вы тут

Паляванне на турыстаў. Як павiнна змянiцца iнфраструктура?


Калi ў папярэднiя гады па Беларусi падарожнiчалi пераважна людзi, якiя вывучаюць сваю краiну, цiкавяцца яе гiсторыяй i культурай, альбо сем'i з невялiкiм дастаткам, то пасля з'яўлення каранавiруса попыт на ўнутраны прадукт пачаў расцi дзякуючы «вымушаным» турыстам, якiя не змаглi вылецець за мяжу. Натуральна, каб задаволiць такiх пераборлiвых спажыўцоў, галiна павiнна была пераарыентавацца. Усё ж падобны клiент жадае атрымаць годны сэрвiс, — не абавязкова такi, як у заморскiх гатэлях, але на добрым узроўнi.


Каранавiрус даў час на тое, каб падумаць над новай лiнейкай турпрадуктаў, павысiць квалiфiкацыю персаналу, давесцi да ладу аб'екты размяшчэння. I калi ўдасца пераадолець пандэмiю, у наступныя гады такiя пераўтварэннi могуць паслужыць павышэнню канкурэнтаздольнасцi беларускiх гульцоў на мiжнародным турыстычным рынку. Ва ўсякiм разе турыстаў з Расii i Польшчы можа стаць больш, бо Беларусь падчас пандэмii аказалася краiнай, свабоднай для перамяшчэння. А гэта сёння важна для турыстаў.

Каранавiрус моцна ўдарыў па лагiстыцы: доўгi час беларусы нiкуды не лёталi, да нас нiхто не ехаў. А калi такi працэс зацягваецца, як заўважае старшыня Рэспублiканскага саюза турыстычнай iндустрыi Фiлiп Гулы, пачынаюць парушацца вытворчыя ланцужкi. Замежныя партнёры ўжо не гатовыя i не могуць пастаўляць турпатокi ў ранейшым аб'ёме. Ды i ўласныя работнiкi гатэляў i транспартных кампанiй пасля пэўнага прастою маглi збанкрутавацца, перапрафiлявацца цi скарацiцца, i, адпаведна, патрэбны час, каб усё аднавiць.

У некаторых багацейшых краiнах турыстычная галiна атрымлiвала пэўную фiнансавую падтрымку, субсiдыi, друкавалiся ваўчары. Многiя шукалi свой шлях. Кiтай, Злучаныя Штаты Амерыкi, Францыя, Германiя, Польшча зрабiлi стаўку на мясцовы турызм. Краiны з вялiкай колькасцю насельнiцтва змаглi загрузiць iнфраструктуру дзякуючы ўласным турыстам, i заўважна, што сёння яны не надта працуюць над тым, каб стварыць умовы для выезду сваiм грамадзянам.

Больш дробныя гульцы, напрыклад, Чэхiя цi краiны Прыбалтыкi, наадварот, пастаралiся скансалiдавацца з суседзямi, каб ездзiць адно да аднаго на ўзаемавыгадных умовах.

У Беларусi ўнутраны турызм таксама стаў пэўнай палачкай-выручалачкай для прадстаўнiкоў турыстычнай галiны. Праўда, кампанiям-пасярэднiкам ад таго работы не прыбавiлася. Грамадзянам больш выгадна самастойна купляць, напрыклад, пуцёўкi ў санаторый, ды i навошта пераплачваць за трансфер, калi да месца адпачынку можна даехаць на ўласным цi грамадскiм транспарце?

Папулярнасць тых цi iншых аб'ектаў размяшчэння залежыць ад iнтэрнэту — у выйгрышы тыя з iх, якiя можна знайсцi праз «Гугл» цi якiя маюць ролiкi на «Ютубе». Трэба яшчэ папрацаваць над сэрвiсам — ёсць шэраг праблем з тым, каб у анлайне забранiраваць i аплацiць адпачынак.

На сёння ўнутраны турызм носiць яскравы лакальны характар. Традыцыйна мiнчане стараюцца выбраць тое, што знаходзiцца не вельмi далёка ад сталiцы. Таксама многа турыстаў асядае вакол абласных цэнтраў i iншых вялiкiх гарадоў.

Запатрабаваны санаторыi, нацыянальныя паркi, аграсядзiбы. Зараз для беларускага турыста галоўнае — адпачыць на прыродзе, пакупацца, прагуляцца па лесе, смачна паесцi. А вось культурна-пазнавальны турызм для iх хутчэй прыемны дадатак. Асаблiвага попыту на тое, каб спецыяльна паехаць паглядзець iншыя гарады, напрыклад, на выхадныя, пакуль няма. Можа, праблема ў тым, што проста не хапае iнфармацыi пра такi варыянт баўлення вольнага часу? Цi адпаведных турпрадуктаў?

Каранавiрус агалiў тыя праблемы, над якiмi трэба ў найблiжэйшы час працаваць, каб узняць унутраны турызм на вышэйшы ўзровень. Так, нягледзячы на тое, што сёння многiя санаторыi прапануюць рэлаксацыйныя працэдуры, пакуль яшчэ адчуваецца недахоп спа-комплексаў.

Не хапае дамкоў, баз адпачынку эканом-класа на прыродных тэрыторыях. Сёння развiваецца рачны турызм, пад якi таксама трэба рабiць iнфраструктуру: абсталяваныя стаянкi, iнфармацыйныя рэсурсы пра iх у сецiве, магчымасць забранiраваць месца праз iнтэрнэт, забеспячэнне харчаваннем. Прыродныя тэрыторыi, куды гатовы выбiрацца турысты, таксама ў нас пакуль застаюцца дзiкiмi — неабходна працягваць ствараць веласцежкi i пункты пракату.

Фiлiп Гулы ўпэўнены, што будучыня турызму — за стварэннем кластарных сiстэм. Ён параўнаў работу з турыстамi з
прамысловай рыбалкай. Турпатокi, як i касякi рыб, рухаюцца па пэўных законах, якiя трэба вывучаць, аналiзаваць i выкарыстоўваць. Нават перапады тэмператур, глабальнае пацяпленне могуць уплываць на тое, куды накiруюцца турыс-
тычныя групы. Менавiта кластары здольныя прываблiваць гасцей на пэўную тэрыторыю. Розныя галiны павiнны аб'ядноўвацца, каб ствараць адзiны турыстычны прадукт. Напрыклад, аграпрамысловы комплекс, фермеры цi мясцовыя жыхары могуць прапаноўваць прадукты — асаблiвы попыт будзе на экалагiчную ежу. Лясная гаспадарка забяспечыць грыбамi, ягадамi, зёлкамi (фiтатэрапiя i чаi). Прадпрымальнiкi будуць здаваць напракат байдаркi i веласiпеды. Знойдзецца работа i краязнаўчаму музею, i рамеснiкам, i работнiкам культуры, якiя возьмуць на сябе культурна-займальную праграму. Важна iнтэграваць i мясцовых жыхароў, якiя могуць знаёмiць традыцыямi i рэцэптамi з свайго краю.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».