Вы тут

Нацбанк прапануе змены ў закон аб гарантаваным пакрыццi банкаўскiх укладаў


Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка краiны, на грамадскае абмеркаванне вынесены праект дакумента «Аб змене законаў», якi прадугледжвае карэкцiроўку закона ад 8 лiпеня 2008 года № 369-З «Аб гарантаванай кампенсацыi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асоб».


Якiя асноўныя навiны збiраецца замацаваць у вынiковым дакуменце фiнансавы рэгулятар краiны? У праекце прапануецца ўвесцi гарантаванае пакрыццё грашовых сродкаў, размешчаных iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi на рахунках i (або) ва ўкладах у банках з устанаўленнем для гэтай новай катэгорыi ўкладчыкаў абмежавання па суме кампенсацыi.

Акрамя таго, Нацбанк гатовы скарацiць з аднаго месяца да сямi дзён (з даты падачы заявы аб выплаце кампенсацыi) тэрмiн выплаты кампенсацыi дэпазiтаў па заявах, якiя не патрабуюць дадатковага вывучэння. Пры неабходнасцi дадатковага вывучэння захоўваецца тэрмiн у адзiн месяц.

Прапануецца таксама даць фiзiчным асобам, якiя не з'яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, магчымасць выбару спосабу выплаты кампенсацыi (наяўнымi грашовымi сродкамi ў банку — павераным альбо ў безнаяўным парадку з дапамогай пералiчэння на паказаны ў заяве бягучы банкаўскi рахунак фiзiчнай асобы).

Улiчваючы сур'ёзнасць тэмы, супрацоўнiкi банкаўскай сферы рэкамендуюць павялiчыць з двух да пяцi гадоў працягласць часу, на працягу якога ўкладчыкi маюць права звярнуцца па кампенсацыю банкаўскага ўкладу. Акрамя таго, прапануецца перайсцi да сiстэмы дыферэнцыраваных узносаў банкаў у рэзерв дзяржаўнай установы «Агенцтва гарантаванай кампенсацыi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асоб», у адпаведнасцi з якой велiчыня ўзносаў банкаў будзе залежаць ад узроўню рызык, якiя прымаюцца банкамi пры ажыццяўленнi сваёй дзейнасцi. Рэгулятар раiць пашырыць магчымасцi для iнвеставання часова свабодных грашовых сродкаў гэтага агенцтва.

Праўленне Нацыянальнага банка лiчыць, што рэалiзацыя палажэнняў праекта pакона дасць магчымасць павысiць узровень прававой абароны ўкладчыкаў, у тым лiку фiзiчных асоб, якiя выступаюць у якасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, палепшыць якасць абслугоўвання гэтых клiентаў, забяспечыць стабiльнае фiнансаванне рэзерву агенцтва, павысiць эфектыўнасць функцыянавання сiстэмы гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў насельнiцтва i ўстойлiвасць банкаўскага сектара.

Нацыянальны банк адзначае, што заўвагi i прапановы могуць быць выказаны ў спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусi з 10 да 20 лiпеня 2020 года.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: rce.by

Загаловак у газеце: На грамадскае абмеркаванне выносiцца...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.