Вы тут

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры: Жыць, каб... не бурыць!


Святлана Румянцава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 15 Наваполацка, пераможца рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года — 2017».


Фота Мікалая Аўсеева.

— Для развіцця сярэдняй адукацыі за апошнія гады ў краіне зроблена многае. Узводзяцца новыя школы, навучэнцам 8-9 класаў прадстаўлена магчымасць вывучэння асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні. Абнаўляюцца і ўстановы адукацыі, з кожным годам яны становяцца лепш тэхнічна абсталяваныя, развіваецца інфармацыйная прастора. Толькі ў нашу ўстанову адукацыі было накіравана чатыры мультыборды, сучасныя камп’ютары для кабінета інфарматыкі і інш. Створаныя ўмовы даюць школе магчымасць не спыняцца на дасягнутым, развівацца далей. Так што мы не наракаем, што ў нас усё дрэнна, а з упэўненасцю глядзім у будучыню.

Прыемна адзначыць, што ў краіне рэалізуецца адзіная адукацыйная палітыка, праводзіцца сістэма мер па павышэнні статусу настаўніка, якая ўключае маральнае і матэрыяльнае стымуляванне працы, памяншэнне колькасці дадатковых абавязкаў як школы ў цэлым, так і настаўніка, у прыватнасці. Праблемныя ж бакі і недахопы былі і будуць у любой сферы, але варта разумець усім нам: калі мы будзем не толькі выказваць сваю незадаволенасць, а пастараемся разам вырашаць праблемныя моманты, то дасягнем вельмі многага.

А да вулічнага пратэсту як формы вырашэння важнейшых палітычных пытанняў адношуся негатыўна. Агрэсіўныя паводзіны ніяк нельга назваць канструктыўнымі. Такім чынам недапушчальна вырашаць канфлікты. Для кожнага з нас важна трымаць любыя свае эмоцыі пад кантролем, у тым ліку і агрэсію.

Сваім вучням заўсёды даводжу, што трэба не на свае прыродныя інстынкты спадзявацца, колькі на інтэлектуальнае развіццё, якое заўсёды любога чалавека рухала наперад і дазваляла дабівацца вынікаў. Вам штосьці не падабаецца? Што ж, гэта здараецца ў нашым жыцці і вас можна зразумець. Але не трэба вырашаць усе свае праблемы пры дапамозе грубай сілы, бо гэта вельмі небяспечная і непрадуманая ў большасці выпадкаў задума. Лепш абдумваць свае дзеянні, аналізаваць учынкі і накіраваць сваю агрэсіўнасць на вырашэнне праблем мірным шляхам. Маладому пакаленню варта памятаць словы Анатоля Вярцінскага:

«Жыццё даецца, каб жыццё тварыць,

Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, —

Тварыць!»

Гісторык, даследчык віцебскай даўніны А. П. Сапуноў пакінуў нам адказ на пытанне, якое не можа не хваляваць кожнага з нас: «Што ж у будучым чакае Беларусь і беларуса? А гэта ўжо ў значнай ступені ў нашых руках і залежыць ад нашых сумленных адносін да нашага абавязку перад дарагой Радзімай. Калі мы зможам выканаць наш абавязак добрасумленна, то будучыня наша светлая і радасная...»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.