Вы тут

Андрэй Кунцэвiч: Трэба адказна падыходзiць да вырашэння актуальных праблем на месцах


Трэба адказна падыходзiць да вырашэння актуальных праблем на месцах. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Андрэй Кунцэвiч падчас рабочай паездкi ў Магiлёў.


«У нашай краiне актыўна праходзяць сустрэчы працоўных калектываў, прадстаўнiкоў грамадскiх аб'яднанняў, жыхароў населеных пунктаў з кiраўнiкамi рэспублiканскiх ведамстваў, мiнiстэрстваў i канцэрнаў. Гэта дазваляе даведацца пра найбольш праблемныя i надзённыя пытаннi, якiя хвалююць людзей, узяць iх на кантроль i пастарацца знайсцi для iх рашэнне», — адзначыў Андрэй Кунцэвiч.

Намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта азнаёмiўся з ходам мадэрнiзацыi i тэхналагiчнымi працэсамi на Магiлёўскай абласной узбуйненай друкарнi iмя Спiрыдона Собаля. Як распавёў галоўны iнжынер прадпрыемства Сяргей Буракоўскi, зараз iдзе рэканструкцыя былога памяшкання склада пад аддзяленне па вырабе газетных выданняў. «Будаўнiчыя работы на гэтым аб'екце практычна завяршылiся. У гэтым годзе плануем устанавiць на абноўленую пляцоўку друкарскае абсталяванне, якое ўжо закуплена. Гэта не толькi пашырыць вытворчыя плошчы, але i дазволiць асвоiць новыя тэхналогii. Акрамя таго, запуск новай машыны значна палепшыць якасць выпускаемай прадукцыi — так мы зможам асвоiць новыя рынкi».

На працягу дня намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта правёў некалькi сустрэч з каардынацыйнымi саветамi Магiлёва i вобласцi, прадстаўнiкамi СМI i працоўным калектывам абласной друкарнi. «Тое, што я пачуў сёння, сведчыць, што мясцовая ўлада добра спраўляецца з найбольш актуальнымi праблемамi, якiя турбуюць людзей, — сказаў Андрэй Кунцэвiч. — Але кантакт з грамадскасцю павiнен быць больш цесным. У людзей ёсць нямала цiкавых прапаноў i iдэй, якiя можна ажыццявiць дзякуючы сумеснай працы з органамi кiравання».

Былi паднятыя i праблемныя пытаннi. Напрыклад, стварэнне безбар'ернага асяроддзя для людзей з аслабленым зрокам у Шклове, устаноўка крытых прыпыначных павiльёнаў у Магiлёўскiм раёне. Жыхары Магiлёва скардзiлiся на якасць дарожнага пакрыцця на некаторых вулiцах. Цiкавiла iх i пытанне добраўпарадкавання зоны адпачынку ў Пячэрскiм лесапарку, а таксама перспектыва будаўнiцтва спартыўнага цэнтра на вулiцы Фацiна.

«Такi фармат зносiн носiць сiстэмны характар. I ў працу з людзьмi павiнны больш актыўна ўключацца дэпутаты. Сённяшнi дзень пакiнуў самыя цёплыя ўражаннi. Мы змаглi пераканацца, што, нягледзячы на некаторыя пытаннi, кiраўнiкi вобласцi i Магiлёва, грамадскiх аб'яднанняў рупяцца аб далейшым развiцці свайго рэгiёна i краiны. I такiя сустрэчы дапамагаюць у гэтым», — падсумаваў Андрэй Кунцэвiч.

Загаловак у газеце: У адкрытым фармаце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».