Вы тут

Беларускія пагранічнікі перадалі паслу Славакіі сабаку


Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Славакіі ў Беларусі Ёзэфу Мігашу беларускія пагранічнікі перадалі нямецкую аўчарку, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.


Пра тое, што пагранічнікі падарылі яму сабаку, дыпламат расказаў яшчэ 6 ліпеня на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Шчанюка нямецкай аўчаркі з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Ёзэфу Мігашу перадалі 11 ліпеня.

«Сабака чакаў свайго будучага гаспадара ў кіналагічным цэнтры органаў пагранслужбы ў Смаргоні. Яго клічуць Зора, у перакладзе са славацкай мовы — зара», — распавялі ў Дзяржпамежкамітэце. Там адзначылі, што Ёзэф Мігаш унёс значны ўклад у развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Славакіяй.

Ёзэф Мігаш завяршае сваю місію ў Беларусі, але працягне працаваць для развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін. Аб выкарыстанні яго вопыту ў далейшым ішла размова і падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Ёзэф Мігаш доўгі час працаваў дыпламатам на постсавецкай прасторы, быў кансультантам розных камерцыйных структур, добра вядомы ў прадпрымальніцкіх колах Славакіі. Паводле яго слоў, ён працягне ўдзельнічаць у сумесных з Беларуссю праектах у галіне сельскай гаспадаркі і энергетыкі.

Прэв’ю, відэа: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».