Вы тут

Вызначаны пераможцы рэспубліканскага праекту «Уладар сяла»


Гран-фінал і цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і ўдзельнікаў сямейнага сельскагаспадарчага праекту адбылася падчас свята «Купалле» форума «Александрыя збірае сяброў». Мерапрыемства, якое традыцыйна праходзіць у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, стартавала ў суботу днём і працягваецца сёння.


Праект «Уладар сяла» — візітоўка і ідэя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. З гэтага года яго фінал будзе прымеркаваны да форума ў Александрыі. За званне самай працавітай і таленавітай сям’і спаборнічалі шэсць сем’яў, якія перамаглі ў абласных турах. Усе маюць дзяцей, жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці. Таму для многіх такія заданні, як накарміць хатнюю жывёлу ці пакасіць траву, не былі занадта складанымі. А лепш за іншых з заданнем справілася сям’я-пераможца Зубко з Пастаўшчыны. Удзельнікі фіналу атрымалі грашовыя падарункі і сувеніры.

На пляцоўках аграгарадка былі арганізаваны экскурсіі, канцэрты, цыркавое шоў, дзіцячая дыскатэка, паказ мод, дэманстрацыйныя палёты самалётаў і парашутыстаў. Галоўная падзея свята — гала-канцэрт «Мая Александрыя», які наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, і феерверк.

Сцэнарый гала-канцэрт «Мая Александрыя» ўяўляў сабой гісторыю ў песнях пра чалавека, які сам абраў сваю жыццёвую дарогу, падцвердзіўшы, што чалавек — гаспадар свайго лёсу. З нумарамі выступілі ў праграме ансамбль «Сябры», Мікалай Гнацюк, група «Аўра», Ірына Білык, Дзяніс Майданаў, Стас Міхайлаў і іншыя артысты.

Падзеі мерапрыемства «Александрыя збірае сяброў» працягнуліся і ў нядзелю. Ноччу моладзь на дыскатэцы забаўляла група «Тяни-толкай». Днем на галоўнай канцэртнай пляцоўцы ўзнагародзілі перадавікоў АПК Магілёўшчыны. Падарункам для іх стаў канцэрт ансамбля «Песняры». Для гасцей форума Беларуская чыгунка адкрыла дадатковыя маршруты ў рэгіён, таму дабрацца да месца і вярнуцца назад не складала праблемы. Арганізатары, у сваю чаргу, абяцалі, што кожны ўдзельнік свята пакіне Александрыю толькі са станоўчымі эмоцыямі і пазітывам.

Марыя ДАДАЛКА

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ


Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка «Бітва за Маскву. Бессмяротнасць подзвігу».

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка «Бітва за Маскву. Бессмяротнасць подзвігу».

Як адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, Вялікая Айчынная вайна і ўсё, што звязана з ёй, — святое.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.