Вы тут

Камерцыя на 5 трлн. долараў


Аб’ём электроннага гандлю ў Кітаі павялічваецца.


Паводле інфармацыі дэпартамента электроннага гандлю Міністэрства камерцыі КНР, летась аб’ём электроннай камерцыі Кітая склаў 34,81 трлн юаняў (каля 5 трлн долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Колькасць супрацоўнікаў у гэтай сферы перавысіла 50 млн чалавек. Летась у Кітаі было зарэгістравана больш за 900 млн інтэрнет-карыстальнікаў, пры гэтым узровень даступнасці інтэрнэту ў краіне дасягнуў 64,5%.

Аб’ём рознічных продажаў праз інтэрнет павялічыўся на 16,5% у гадавым вылічэнні да 10, 63 трлн юаняў. Рознічныя анлайн-продажы фізічных тавараў дасягнулі 8,52 трлн юаняў, што склала 20,7% ад агульнага аб’ёму рознічных продажаў спажывецкіх тавараў па ўсёй краіне.

Перавагі структуры электроннай камерцыі ў Кітаі сталі больш відавочнымі. Па стане на мінулы год такі гандаль ахапіў 832 бедных павета дзяржаўнага значэння. Аб’ём рознічнага інтэрнэт-гандлю ў сельскай мясцовасці пашырыўся на 19,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года, склаўшы 1,7 трлн юаняў. Агульны кошт рознічнага знешняга гандлю на мытнай трансгранічнай платформе кіравання электроннай камерцыяй дасягнуў 186,21 млрд юаняў, павялічыўшыся на 38,3% у гадавым вылічэнні.

Акрамя таго, летась у Кітаі бесперапынна з’яўляліся новыя фарматы электроннай камерцыі, у выніку чаго ўдалося задаволіць розныя патрэбы жыхароў.

Прэв’ю: russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».